• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    RSF падае пазоў у Міжнародны крымінальны суд аб злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці

    Пасля пяці гадоў беспрэцэдэнтных рэпрэсій Аляксандр Лукашэнка вылучае ў нядзелю 26 студзеня сваю кандыдатуру на сёмы прэзідэнцкі тэрмін. Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) падае пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) па абвінавачанні ў злачынствах супраць чалавечнасці: журналісты падвяргаюцца масавым пераследам з боку беларускага рэжыму.

    RSF падае пазоў у МУС аб злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці, ахвярамі якіх становяцца журналісты

    «Чакаецца, што перадвыбарчы фарс без процівагі ў асобе СМІ пройдзе без сучка і задзірынкі і ў выніку будзе абвешчана пра перамогу дыктатара Лукашэнкі над чатырма марыянетачнымі кандыдатамі. Беларускі рэжым на працягу пяці гадоў планамерна пераследваў усе незалежныя галасы, пачынаючы з журналістаў.

    З‑за абуральнай беспакаранасці, якой ён карыстаецца, RSF падае скаргу на злачынствы супраць чалавечнасці ў сувязі з пераследам журналістаў.

    Мы заклікаем пракурора Карыма Хана правесці расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых», — выказалася кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі RSF Жанна Кавелье

    RSF звяртае ўвагу мінжнароднага грамадства, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі дзяржаўныя СМІ краіны мабілізуюць намаганні, каб пераканаць людзей, што журналісты і незалежныя СМІ з’яўляюцца
    «экстрэмістамі». Гэта робіцца ў адпаведнасці з рэпрэсіўным заканадаўствам, прынятым рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

    З 15 па 17 студзеня праўладны тэлеканал АНТ трансліраваў «інтэрв’ю» дзяржпрапагандыста з трыма зняволенымі журналістамі «Радыё Свабода» (беларуская служба амерыканскага СМІ «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», RFE/RL) – Ігарам Карнеем, Ігарам Лосікам і Андрэем Кузнечыкам. У выніку іх запалохвання і выкарыстанні мантажу, узнікае ўражанне, што яны публічна выказваюць шкадаванне з нагоды сваёй працы ў RFE/RL, якое падаецца як экстрэмісцкае СМІ, якое распаўсюджвае фэйкавыя навіны і падбухторвае да беспарадкаў і звяржэння ўрада.

    Дзяржаўная палітыка

    З моманту свайго перавыбрання, якое выклікае сумневы, на пасаду прэзідэнта Беларусі ў жніўні 2020 года, Аляксандр Лукашэнка стварыў сістэму шырокамаштабнага і сістэматычнага пераследу журналістаў з мэтай іх ліквідацыі. Іх віна ў тым, што яны адважыліся асвятляць беспрэцэдэнтныя мірныя дэманстрацыі з заклікамі да сумленных і празрыстых выбараў і іх наступствы.

    «Завяршаецца сістэмная праца па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі», — аб’явіў ён у 2021 годзе.

    «Асабліва сур’ёзныя выпадкі, прааналізаваныя RSF у святле «Статута і прэцэдэнтнага права МКС», несумненна, з’яўляюцца злачынствамі супраць чалавечнасці, звязанымі з турэмным зняволеннем, пераследам і прымусовым перамяшчэннем беларускіх журналістаў праз іх журналісцкую дзейнасць.

    Заганнае кола беспакаранасці павінна быць разарванае. RSF заклікае пракурора МКС уключыць злачынствы супраць журналістаў у яго папярэдняе расследаванне.

    Мы вітаем перадачу Літвой спраў аб злачынствах, учыненых Аляксандрам Лукашэнкам, у МКС і заклікаем іншыя дзяржавы-ўдзельніцы Рымскага статута, у якіх пражываюць беларускія журналісты, рушыць услед прыкладу Літвы і перадаць гэтыя справы ў МКС», — зазначыў Дырэктар па адвакацыі і дапамозе Антуан Бернар.

    RSF пры падтрымцы свайго партнёра Беларускай асацыяцыі журналістаў задакументавала гэтую палітыку дзяржавы, пералічыўшы 589 выпадкаў неабгрунтаваных арыштаў супрацоўнікаў незалежных СМІ ў краіне, дзе пяць гадоў таму іх існавала каля дзвюх тысяч. Не менш за 42 журналісты ўсё яшчэ знаходзяцца ў зняволенні, у тым ліку і Марына Золатава – былая галоўная рэдактарка ​​самага чытанага СМІ краіны TUT.BY, які быў закрыты ўладамі ў 2021 годзе.

    Журналісты вымушаныя пакінуць краіну

    Масавыя арышты, адвольныя затрыманні, гвалт, знішчэнне прафесійнага абсталявання, прымусовае выдаленне выяў, ператрусы, закрыццё СМІ, відэазапісы гвалтоўных прызнанняў, цэнзура і ціск усіх відаў… Гэтыя акты пераследу за журналісцкую дзейнасць, якія самі па сабе з’яўляюцца злачынствамі супраць чалавечнасці, прывялі да масавага зыходу журналістаў, пераважна ў Польшчу і Літву. Гэта вымушанае выгнанне само па сабе лічыцца злачынствам супраць чалавечнасці – гвалтоўным перамяшчэннем насельніцтва.

    Але нават знаходзячыся за мяжой, журналісты не знаходзяцца ў бяспецы. Нелегітымны кіраўнік дзяржавы хацеў стварыць такую ​​атмасферу тэрору, што дайшоў у траўні 2021 года да ўгону самалёта, які перасякаў паветраную прастору краіны, з мэтай арыштаваць блогера, які знаходзіўся ў выгнанні.

    Менш чым праз 48 гадзін пасля гэтага беспрэцэдэнтнага акта RSF падала ў Генеральную пракуратуру Літвы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі за «крадзеж самалёта з тэрарыстычнымі намерамі» і дабілася пачатку расследавання.

    Акрамя завочнага крымінальнага пераследу і ціску на сваякоў, якія засталіся ў краіне, у некаторых журналістаў улады канфіскавалі нерухомасць.

    Тых, хто застаецца ў Беларусі, часта праз сямейныя абавязацельствы, адмова ад прафесіі журналіста не ратуе: улады пераследуюць іх за ранейшыя публікацыі, часцей за ўсё за «экстрэмізм». Асцерагаючыся наступстваў, іх сем’і часам адмаўляюцца агучваць інфармацыю аб іх затрыманні.

    Шырокамаштабныя рэпрэсіі

    У сваёй іскавай заяве RSF дае пракурору МКС падрабязныя доказы і статыстычныя дадзеныя, якія ілюструюць маштаб і сур’ёзнасць гэтых злачынстваў і якія сведчаць аб сістэматычным і падтрымліваемым дзяржавай характары пераследу беларускіх журналістаў.

    Арышты і турэмныя зняволенні са жніўня 2020 года:

    •  397 журналістаў сталі ахвярамі 589 неабгрунтаваных арыштаў. Некаторыя журналісты былі арыштаваныя неаднаразова.
    •  42 журналісты па-ранейшаму знаходзяцца ў турме.

    Гвалтоўнае перамяшчэнне беларускіх журналістаў (крыніца — БАЖ):

    •  Ад 500 да 600 журналістаў былі вымушаныя пакінуць краіну.
    •  Каля 200 з’яўляюцца бежанцамі ў Літве.
    •  Каля 300 з’яўляюцца бежанцамі ў Польшчы.

    Беларусь уваходзіць у лік найбуйнейшых у свеце турмаў для журналістаў:

    •  4ᵉ месца ў свеце, услед за Кітаем, М’янмай і Ізраілем, у якіх у снежні 2024 года было ў турмах больш за ўсё журналістаў.
    • 1 месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў, з разліку на душу насельніцтва.

    Беларусь займае 167 месца са 180 краін у Сусветным індэксе свабоды прэсы RSF за 2024 год.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.