• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі

    Улады Беларусі актыўна выкарыстоўваюць заканадаўства, накіраваная на барацьбу з экстрэмізмам, для абмежавання свабоды слова і свабоды выказвання, пераследу медыя, журналістаў і спажыўцоў кантэнту медыя.

    Каго беларускія ўлады ўключылі ў пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» ці «экстрэмісцкіх арганізацый». 

    Выява сгенеравана БАЖ пры дапамозе штучнага інтэлекта

    2021

    1. Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН (Беларускае прыватнае агенцтва навін), лістапад 2021 года
    2. Тэлеканал «Белсат», лістапад 2021 года
    3. Беларуская служба «Радыё Свабода», снежань 2021 года

    2022

    1. «Наша Ніва», студзень 2022 года
    2. «Бобруйск Online», люты 2022 года
    3. «Флагшток», красавік 2022 года
    4.  «Честная газета», самвыдатаўская штотыднёвая газета, травень 2022 года
    5. KYKY.org, травень 2022 года
    6. TUT. BY / ТАА «ТУТ БАЙ МЕДИА», чэрвень 2022 года
    7. «Еўрарадыё» («Еўрапейскае радыё для Беларусі»), ліпень 2022 года
    8. «Хартыя’97», жнівень 2022 года
    9. Hrodna.life, лістапад 2022 года
    10. «Веснікі» — сетка самвыдатаўскіх абласных пратэставых газет, снежань 2022 года

    2023

    1. Volkovysk.by, студзень 2023 года
    2. «Маланка Медыя», люты 2023 года
    3. «Брестская газета», люты 2023 года
    4. Беларускі расследавальніцкі цэнтр, люты 2023 года
    5. Беларуская асацыяцыя журналістаў, люты 2023 года
    6. Homeldays.org («Штодзень Гомель»), травень 2023 года
    7. MOST-media, травень 2023 года
    8. Тэлеграм-канал «Інсайдэр», травень 2023 года
    9. Партал «Зеркало», чэрвень 2023 года
    10. Тэлекампанія «Ранак» (Светлагорск), верасень 2023 года
    11. Ex-press.livе (ex-press.by), кастрычнік 2023 года
    12. Праект 6TV Belarus («Магілёў Медыя», «Навіны Магілёўскага рэгіёну»), снежань 2023 года
    13. Tribuna.com Беларусь, снежань 2023 года

    2024

    1. «Беларускае Радыё Рацыя», студзень 2024 года
    2. «UDF — новости Беларуси», сакавік 2024 года
    3. «Это Минск, детка» (THISMINSK MEDIA), сакавік 2024 года
    4. Znadniemna.pl (сайт непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі), сакавік 2024 года
    5. Рэдакцыя «DW Беларусь» (Беларуская служба Deutsche Welle), красавік 2024 года
    6. Праект «Чаго брэшаш?», красавік 2024 года
    7. Media IQ, чэрвень 2024 года
    8. Orsha.eu, жнівень 2024 года
    9. Гродзенскі партал s13.ru, снежань 2024 года
    10. «Позірк» (Pozirk.media / Pozirk Online), снежань 2024 года

    2025

    1. Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute, студзень 2025 года
    2. Nastaunik.info, студзень 2025 года
    3. «Медиазона. Беларусь», люты 2025 года
    4. «Пра Віцебск», люты 2025 года
    5. «БюроМедыя», красавік 2025 года
    6. Відэапраект «Жизнь-малина», травень 2025 года
    7. Радыёстанцыя «Радыё 97», травень 2025 года
    8. «Навіны Гродна і вобласці», чэрвень 2025 года
    9. «Зялёны партал», ліпень 2025 года
    10. «Платформа 375», верасень 2025 года
    11. Belarus Tomor­row, верасень 2025 года
    12. Plan B, лістапад 2025 года
    13. інтэрнет-радыёстанцыя Radio Pla­to, лістапад 2025 года

     

    Што такое «экстрэмісцкае фармаванне»?

    У беларускім заканадаўстве «экстрэмісцкім фармаваннем» можа разглядацца група людзей (арганізацыя, ініцыятыва, праект, СМІ і г. д.), якую дзяржаўныя органы прызналі такой на падставе Закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму (з папраўкамі 2021 года).

    Гэта можа быць нефармальная група, суполка, праект, арганізацыя або нават онлайн-старонка — нават без юрыдычнай рэгістрацыі. Закон выкарыстоўвае шырокія фармулёўкі: напрыклад, дзейнасць, якая нібыта «пагражае канстытуцыйнаму ладу», «узбуджае варожасць» альбо «вызнаецца дапушчальнай магчымасцю экстрэмісцкіх дзеянняў».

    Прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем» не патрабуе суда — яго робіць КДБ або МУС.

    Удзел у фармаванні можа карацца да 6 гадоў пазбаўлення волі. Стварэнне такога фармавання — да 10 гадоў зняволення.

    Асобная адказнасць прадугледжаная за фінансаванне, падтрымку, распаўсюд інфармацыі або іншую дапамогу такому фармаванню — гэта таксама можа прывесці да турэмнага тэрміну. У беларускім заканадаўстве «экстрэмісцкім фармаваннем» можа разглядацца група людзей (арганізацыя, ініцыятыва, праект, СМІ і г. д.), якую дзяржаўныя органы прызналі такой на падставе Закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму (з папраўкамі 2021 года).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці