• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агучаныя імёны Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці — 2019. Сярод іх — сябры БАЖ!

    Асамблея НДА ў адзінаццаты раз уручыла прэміі Чэмпіёнам грамадзянскай супольнасці. Сярод пераможцаў — сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
     

    Сяргей Мацкевіч, старшыня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, распачаў урачыстую цырымонію ўганаравання пераможцаў.

    У намінацыі «Журналіст / журналістка года» перамагла Дзіяна Серадзюк, журналістка выдання «Новы Час», сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Дзіяна Серадзюк піша пра вострыя грамадскія сітуацыі і канфлікты, у тым ліку, вакол Курапатаў і Вайсковых могілак, якія мабілізуюць грамадства, праблемы барацьбы за моўныя правы ды іншыя праблемы.

    Прэмія ў намінацыі «Журналіст / журналістка года» ўручаецца рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці. Улічваецца адкрытасць да супрацоўніцтва з НДА і асвятленне тэмаў, актуальных для няўрадавага сектара.

     

    У намінацыі «Медыяактыўнасць года» перамогу здабыў блогер, сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Павук. Андрэй жыве ў райцэнтры Акцябрскі (Рудобелкі) Гомельскай вобласці, вядзе Youtube-канал «Рудабельская паказуха»,дзе распавядае пра вострыя сацыяльныя праблемы.

    Блогер Андрэй Павук з Акцябрскага падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

    Андрэй Павук: Калі спяваў у вёсцы, думаў, што кіёчкам па галаве ляснуць. Але не — пахвалілі

    Зона свабоды блогера Павука + ВІДЭА

     

    Грамадскі лідар / грамадская лідарка года

    Уручаецца за ўнёсак у разьвіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі ў бягучым годзе. Улічваюцца ўплыў на грамадскі сектар, аўтарытэт і дасягненні.

    Пераможцы:

    Святлана Гатальская, адна з лідарак руху «Маршыруй, дзетка!», які прасоўвае прыняццё закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

    Алена Маслюкова, лідарка ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. Актыўна прасоўвае пытанні экалагічных правоў жыхароў свайго горада, імкнецца кансалідаваць дзейнасць падобных ініцыятываў на нацыянальным узроўні.

    Алена Маслюкова і Святлана Гатальская — Лідаркі года

    Кампанія года

    Уручаецца ініцыятарам і/або прадстаўнікам найбольш значнай агульнанацыянальнай кампаніі, праведзенай НДА ў бягучым годзе. Улічваецца важнасць паднятай тэмы, маштаб кампаніі, дасягнутыя вынікі, а таксама розгалас у мэдыя.

    Перамагла Кампанія па ўшанаванні паўстанцаў 1863–1864 года ў Вільні. Дзякуючы намаганням Беларускага грамадскага камітэта ўшанавання памяці паўстанцаў, іншых ініцыятываў ды СМІ, тысячы беларусаў салідарна і заўважна ўзялі ўдзел у цырымоніі перапахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.

    Новая ініцыятыва

    Уручаецца прадстаўнікам новай грамадзянскай ініцыятывы, якая найбольш праявіла сябе ў бягучым годзе. Улічваецца актуальнасць абранага кірунку дзейнасці і важнасць ініцыятывы для мэтавай аўдыторыі.

    Пераможца — Адукацыйна-асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”. Сумесная ініцыятыва Беларускага дому правоў чалавека і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якая бясплатна прадастаўляе памяшканне для правядзення мерапрыемстваў грамадскім арганізацыям. За першы год працы на пляцоўцы было праведзена больш за 170 падзей, у якіх паўдзельнічалі больш за 2700 чалавек.

     

     

    Талака года

    Уручаецца за найбольш паспяховае далучэнне да грамадскай актыўнасці людзей праз краўдфандынг, супольныя акцыі, валантэрства і іншыя формы дзейнасці. Улічваецца колькасць удзельнікаў, важнасць тэматыкі, дасягнутыя вынікі і трываласць далучанасці да грамадскай дзейнасці.

    Пераможца — краўдфандынгавая пляцоўка MolaM­o­la. Пляцоўка зрабіла фандрайзінг яшчэ больш даступным. Новы механізм дазваляе збіраць грошы на розныя мэты наўпрост на картку аўтара ініцыятывы; інфармацыю пра кампанію можна размясціць за 15 хвілін.

     

    Рэгіянальная падзея

    Праект “Інклюзіўны барыста”. Праект Сашы Аўдзевіча па навучанні інвалідаў-вазочнікаў навыкам барыста. З гэтым праектам Саша праехаў па рэгіёнах Беларусі. Мэта праекта — дапамагчы інвалідам-вазочнікам з працаўладкаваннем, адкрыць асабістую кавярню.

    Саша Аўдзевіч

     

    Партнёрства года

    Уручаецца за салідарныя дзеянні і рэалізацыю найлепшай ініцыятывы, якая аб’яднала партнэраў з розных сфэраў і сэктараў на карысць грамадзянскай супольнасці. Улічваецца колькасць партнёраў і сацыяльная важнасць увасобленых імі імпрэзаў або кампаніяў.

    Усталяванне помніка Алесю Адамовічу ў Глушы. Грамадзянская супольнасць ініцыявала і сабрала сродкі. Праект падрыхтаваў скульптар Генік Лойка, падтрымала дачка пісменніка Наталля Адамовіч, а мясцовая ўлада вылучыла годнае месца для помніка і дапамагла з арганізацыяй урачыстасці.

    Ідэю распрацавала і рэалізавала ініцыятыўная група, у якую ўваходзяць сябры бабруйскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    У Бабруйску адкрылі першы помнік Алесю Адамовічу і зладзілі тэатралізаваную экскурсію ФОТА

    Крэатыў года

    Уручаецца ініцыятарам найбольш яскравай і крэатыўнай грамадскай акцыі / кампаніі / падзеі. Улічваецца нестандартны падыход да актуалізацыі грамадска значнай тэмы.

    Прэмію атрымаў стваральнік мабільнай праграмы ReBrest Віктар Клімус. ReBrest — гэта гід па архітэктурнай спадчыне Берасця. У ёй страчаныя архітэктурныя помнікі ажываюць з дапамогаю тэхналогій даданай рэальнасці. Маштабныя 3D мадэлі будынкаў старога Берасця можна разглядаць у любым зручным месцы, а пры жаданні прыкладане дапаможа знайсці і пабачыць аб’ект у поўную велічыню, дакладна там дзе ён некалі месціўся. 

    “Гарбуз” года — антыпрэмія

    Уручаецца за негатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацыяў грамадзянскай супольнаьці ды іх прадстаўнікоў.

    «Гарбуз года» атрымаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў і гісторык Ігар Марзалюк за апраўданне зносу памятных крыжоў у Курапатах і пераследу абаронцаў мемарыялу. Марзалюк назваў знос памятных крыжоў, пастаўленых грамадскімі актывістамі ў Курапатах, «упарадкаваннем».

    Пераможцы ў конкурсе «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» івызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі, а таксама спецыяльна запрошанымі экспертамі з ліку лідараў і лідарак НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі, а таксама журналістаў.

    ГА «БАЖ» віншуе пераможцаў! Зычым кожнаму поспехаў! У салідарнасці наша моц!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці