• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Дашкевіч: Белсат у агні 2

    Сытуацыя з тэлевізіяй Белсат робіцца ўсё больш заблытанай. Супярэчлівыя заявы польскіх чыноўнікаў, чуткі й плёткі ўнутры канала, зьмены настрою працоўнага калектыву ад панічных да пераможных і наадварот.

    Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўская кажа, што глядзець у будучыню зь нейкай пэўнасьцю пакуль зарана.

    У кожным выпадку, пры самым горшым раскладзе, калі польскі бок канчаткова вырашыць адмовіцца ад падтрымкі канала, застануцца іншыя крыніцы фінансаваньня, праўда, гэта будзе ўжо зусім іншая мадэль тэлевізіі.

    Але зірну на праблему крыху пад іншым вуглом.

    У наш час і ў нашай інфармацыйнай прасторы на маёй памяці нараджаліся й зьнікалі куды больш цікавыя й маштабныя праекты. Прычым зьнікалі, фармальна застаючыся той самай маркай.

    Калі хто памятае расейскі канал НТВ пачатку 1990-ых, той ведае, пра што вядзецца.

    Больш творчы й мадэрновы праект цяжка прыгадаць. У каманды тагачаснага НТВ біў крэатыў, бруіла энэргія, бліскаў гумар і досьціп. Нават навіны на тым НТВ былі абсалютнай творчай лябараторыяй, яны глядзеліся не адно дзеля інфармацыі, але дзеля асалоды, як твор мастацтва.

    Прыйшлі іншыя часы, канал пачалі забіваць, прычым забіваць з азіяцкай падступнасьцю, выпаліўшы ўсё нутро і замяніўшы іншым начыньнем. Крок за крокам ператварыўшы выдатны праект у тое, што мы бачым сёньня.

    Вельмі прыкра назіраць, як нешта, што стала для цябе прыкладам у прафэсіі, кукожыцца й ніякавее на вачох. Як хто-ніхто з тых самых людзей, што дэкляравалі свабоду слова як адну з найважнейшых каштоўнасьцяў, спакойна чытаюць свае прапагандысцкія тэксты з экрана таго самага НТВ.

    Можа крыху недасканалае параўнаньне, грубаваты прыклад, але мне здаецца, што і Белсат, як тэлеканал з пэўнай гісторыяй, гэтак і журналісты, што там працуюць, у той ці іншай ступені, таксама паўстануць перад праблемай выбару.

    Белсат не НТВ, у яго ёсьць свае асаблівасьці і, на маю думку, непарушныя прынцыпы, першы й галоўны зь якіх – беларуская мова вяшчаньня.

    Спакуса перавесьці канал на расейскую была й будзе, і тады тым людзям, якія там працуюць сёньня ці застануцца працаваць заўтра, таксама трэба будзе акрэсьліваць сваю пазыцыю.

    Каб не было так, што тыя самыя журналісты, што дэкляравалі, умоўна кажучы, прынцып – беларуская мова перадусім, стануць спакойна чытаць свае тэксты з экрана Белсату на расейскай.

    У іншым выпадку хай гэта будзе ўжо не Белсат.

    Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.