• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесь Кіркевіч прадставіў гродзенцам “Самурая”

    Першая прэзентацыя кнігі “Самурай” пісьменніка і журналіста, сябра ГА “БАЖ” Алеся Кіркевіча адбылася ў гродзенскай гандлёва культурнай прасторы “Цудоўня”.

    Кніга “Самурай” — гэта зборнік апавяданняў і вершаў, што часткова друкавала “Наша Ніва”.

    Журналіст Алесь Кіркевіч стала працуе ў газеце “Новы Час”, таксама піша на сайт “Белсата”.

    «Любы твор — гэта размова аўтара з чытачом, гэта тое, як мы бачым сучаснасць і сучасную беларускую літаратуру. На жаль, мы часта бачым Беларусь, і тое, што адбываецца навокал, праз рэтраспектыву, праз мінулае, праз гісторыю. Сучаснасць часта губляецца і зыходзіць у нас з‑пад ног, — заўважыў Алесь Кіркевіч. — Гэтая кніга — спроба апісаць тое, што адбываецца менавіта цяпер, гісторыі з нашага сучаснага жыцця. Зборнік “Самурай” мае такую назву з‑за апавядання, якое прысвечана ўдзельніку Майдана ва Украіне, удзельніку АТО. Яго лёс склаўся вельмі няпроста: чалавек вярнуўся з вайны і не знайшоў сябе. Ён не ўбачыў сябе ў мірным жыцці, дзе трэба працаваць, ствараць сям’ю, дзе дзяўчаты п’юць смузі ў кавярнях, а на яго берцах яшчэ застаўся бруд адтуль, з вайны».

    Герой апавядання «Самурай» — рэальны чалавек. Цяпер ён знаходзіцца ва Украіне — сядзіць у турме за бойку. Гэта трагічная гісторыя лёсу, у апавяданні ёсць фраза аднаго з актывістаў: “Хто напіша рэальную гісторыю той вайны, не прапагандыскую, той будзе пракляты з усіх бакоў”.

    «Мы не робім прапаганды, за правых, за левых, за чырвоных, за белых. Гэта спроба паказаць рэальнасць у такім кантэксце, у якім іх бачыць аўтар, і героеў такімі, якімі ён іх ведае», — патлумачыў Кіркевіч.

    У кнізе ёсць два гістарычных апавяданні. Яны прысвечаныя Гродна 1920‑х гадоў. Гэта гісторыя КПЗБ, Міхаіла Гурына, чалавека, памяці пра якога цяпер не існуе. Але гэта чалавек, які паверыў у камунізм, паверыў у Расію, паверыў у тое, што СССР — наш агульны дом.  І яго забілі. Забіў хлопец, якога ён прымаў у камсамол.

    “Усё гэта мне было цікава ў двух кантэкстах: у першую чаргу з‑за таго, што КПЗБ для нас — праклятая назва. Для адных — гэта звязка з камунізмам, звязка з савецкай прапагандай. Гэта цікавы феномен, які мусіць быць “раскручаны”, наперш, гісторыкамі, пасля, магчыма, літаратарамі. А другі кантэкст у тым, што падзеі адбываліся ў 1920‑я гады ХХ стагоддзя ў нашым горадзе, у Гродне, на тых вуліцах, па якіх мы ходзім кожны дзень. А для нас чамусьці цэнтрамі прыцяжэння з’яўляюцца Вільня, альбо Мінск, Полацак. Там нешта адбывалася. Кніга «Самурай» — гісторыя таго, што было тут. І мне здаецца, што пашырэнне такіх фактаў, фактаў гісторыі — гэта таксама паглыбленне ў сябе, гэта той гонар, які мы будзем мець за наш горад”, — падкрэслівае аўтар.

    На прэзентацыі таксама прагучала песня на словы Алеся Кіркевіча, якая ўвойдзе ў новы, трэці, альмом гурта Dzieciu­ki. Выканаў песьню музыка і журналіст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Дзянісаў.

    Фота Аляксандра Саенкі 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці