Каляндарны план кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання для журналістаў
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Дзень выбараў – 11 верасня 2016 г.
| Этапы выбарчага працэсу | Тэрмін правядзення | 
| Стварэнне абласных, Мінскай гарадской, акруговых выбарчых камісій (не пазней чым за 75 дзён да выбараў) | Не пазней за 27 чэрвеня | 
| Вызначэнне месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты | Не пазней за 27 чэрвеня | 
| Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён і заканчваецца за 40 дзён да выбараў) | З 3 ліпеня па 1 жніўня 2016 г. уключна | 
| Прадстаўленне ў адпаведную акруговую выбарчую камісію дакументаў пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты (не пазней чым за 65 дзён да выбараў) | Не пазней за 7 ліпеня | 
| Рэгістрацыя ініцыятыўных груп і выдача сябрам ініцыятыўных груп адпаведных пасведчанняў і падпісных лістоў | У пяцідзённы тэрмін з дня паступлення заявы пра рэгістрацыю | 
| Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій (не пазней чым за тры дні да стварэння камісій) | Не пазней за 24 ліпеня | 
| Адукацыя ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў) | Не пазней за 27 ліпеня | 
| Правядзенне трэнінгаў для сябраў участковых выбарчых камісій | Пасля стварэння ўчастковых выбарчых камісій | 
| Вызначэнне месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія ладзяць кандыдаты ў дэпутаты, іх давераныя асобы | Не пазней за 1 жніўня | 
| Вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюць выбаршчыкі | Не пазней за 1 жніўня | 
| Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 40 дзён і заканчваецца за 30 дзён да выбараў) | З 2 па 11 жніўня ўключна | 
| Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты | Рашэнне акруговай выбарчай камісіі абскарджваецца ў адпаведную абласную, Мінскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін, а рашэнне абласной, Мінскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў той жа тэрмін можа быць абскарджана ў абласны, Мінскі гарадскі суд, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін. | 
| Перадача ў СМІ для апублікавання паведамленняў пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты | Не пазней чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі | 
| Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фармавання ўласнага выбарчага фонда кандыдата ў дэпуаты | З дня рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты | 
| Прадстаўленне ў акруговыя выбарчыя камісіі звестак пра паступленне сродкаў на спецыяльныя выбарчыя рахункі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іх выдаткаванне | Штотыдзень | 
| Перадача ў сродкі масавай інфармацыі звестак пра паступленне і выдаткаванне сродкаў выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў | У двухдзённы тэрмін пасля атрымання адпаведных звестак ад падраздзяленняў «Беларусбанка» | 
| Падача ў акруговыя выбарчыя камісіі заяваў пра рэгістрацыю давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты і іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях | Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты | 
| Рэгістрацыя давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях | У трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі | 
| Перадвыбарчая агітацыя | З дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты па 10 верасня ўключна | 
| Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў дэпутаты для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё | На наступны дзень пасля заканчэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты | 
| Прадстаўленне ў сродкі масавай інфармацыі, вызначаныя Цэнтральнай камісіяй, тэксту перадвыбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты для апублікавання (не пазней чым за 20 дзён да выбараў) | Не пазней за 21 жніўня | 
| Афармленне на участках для галасавання стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты (не пазней за 14 дзён да выбараў) | Не пазней за 27 жніўня | 
| Спыненне апублікавання вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) | Не пазней за 6 верасня ўключна | 
| Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў) | З 6 па 10 верасня ўключна | 
| Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі) | 10 верасня | 
| Правядзенне выбараў | 11 верасня | 
| Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання па ўчастках у акруговыя выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі | Пасля падпісання пратакола | 
| Прадстаўленне пратаколаў аб выніках выбараў па выбарчых акругах у абласныя, Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі, для інфармацыі (не пазней чым на чацвёрты дзень пасля заканчэння галасавання) | Не пазней за 15 верасня | 
| Накіраванне у друк паведамленняў аб выніках выбараў па кожнай выбарчай акрузе (не пазней чым на пяты дзень пасля выбараў) | Не пазней за 16 верасня | 
| Абвяшчэнне вынікаў выбараў (направление в печать Центральной избирательной комиссией сообщения об итогах выборов и списка избранных депутатов Палаты представителей) | Не пазней чым у трохдзённы тэрмiн з дня ўстанаўлення вынікаў выбараў | 
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў