• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каляндарны план кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання для журналістаў

    Дзень выбараў – 11 верасня 2016 г.

    Этапы выбарчага працэсу

    Тэрмін правядзення

    Стварэнне абласных, Мінскай гарадской, акруговых выбарчых камісій (не пазней чым за 75 дзён да выбараў) Не пазней за 27 чэрвеня
    Вызначэнне месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Не пазней за 27 чэрвеня 
    Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён і заканчваецца за 40 дзён да выбараў) З 3 ліпеня па 1 жніўня 2016 г. уключна
    Прадстаўленне ў адпаведную акруговую выбарчую камісію дакументаў пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты (не пазней чым за 65 дзён да выбараў) Не пазней за 7 ліпеня
    Рэгістрацыя ініцыятыўных груп і выдача сябрам ініцыятыўных груп адпаведных пасведчанняў і падпісных лістоў  У пяцідзённы тэрмін з дня паступлення заявы пра рэгістрацыю
    Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій (не  пазней чым за тры дні да стварэння камісій) Не пазней за 24 ліпеня
    Адукацыя ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да  выбараў) Не пазней за 27 ліпеня
    Правядзенне трэнінгаў для сябраў  участковых выбарчых камісій Пасля стварэння  ўчастковых  выбарчых камісій
    Вызначэнне месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія ладзяць кандыдаты ў дэпутаты, іх давераныя асобы Не пазней за 1 жніўня
    Вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюць выбаршчыкі Не пазней за 1 жніўня
    Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 40 дзён і заканчваецца за 30 дзён да выбараў) З 2 па 11 жніўня ўключна
    Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Рашэнне акруговай выбарчай камісіі абскарджваецца ў адпаведную абласную, Мінскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін, а рашэнне абласной, Мінскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў той жа тэрмін можа быць абскарджана ў абласны, Мінскі гарадскі суд, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін.
    Перадача ў СМІ для апублікавання паведамленняў пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Не пазней чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі
    Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фармавання ўласнага выбарчага фонда кандыдата ў дэпуаты З дня рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты
    Прадстаўленне ў акруговыя выбарчыя камісіі звестак пра паступленне сродкаў на спецыяльныя выбарчыя рахункі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іх выдаткаванне Штотыдзень
    Перадача ў сродкі масавай інфармацыі звестак пра паступленне і выдаткаванне сродкаў выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў У двухдзённы тэрмін пасля атрымання адпаведных звестак ад падраздзяленняў «Беларусбанка»
    Падача ў акруговыя выбарчыя камісіі заяваў пра рэгістрацыю давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты і іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях  Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
    Рэгістрацыя давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях У трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі
    Перадвыбарчая агітацыя З дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты па 10 верасня ўключна
    Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў дэпутаты для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё На наступны дзень пасля заканчэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
    Прадстаўленне ў сродкі масавай інфармацыі, вызначаныя Цэнтральнай камісіяй, тэксту перадвыбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты для апублікавання (не пазней чым за 20 дзён да выбараў) Не пазней за 21 жніўня
    Афармленне на участках для галасавання стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты (не пазней за 14 дзён да выбараў) Не пазней за 27 жніўня
    Спыненне апублікавання вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) Не пазней за 6 верасня ўключна
    Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў) З 6 па 10 верасня ўключна
    Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі) 10 верасня
    Правядзенне выбараў 11 верасня
    Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання па ўчастках у акруговыя выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі Пасля падпісання пратакола
    Прадстаўленне пратаколаў аб выніках выбараў па выбарчых акругах у абласныя, Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі, для інфармацыі (не пазней чым на чацвёрты дзень пасля заканчэння галасавання) Не пазней за 15 верасня
    Накіраванне у друк паведамленняў аб выніках выбараў па кожнай выбарчай акрузе (не пазней чым на пяты дзень пасля выбараў) Не пазней за 16 верасня
    Абвяшчэнне вынікаў выбараў
    (направление в печать Центральной избирательной комиссией сообщения об итогах выборов и списка избранных депутатов Палаты представителей)
    Не пазней чым у трохдзённы тэрмiн з дня ўстанаўлення вынікаў выбараў
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці