• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лілія Ананіч: “Там, дзе ёсць неабходнасць, трэба ўладу ўжываць па поўнай”

    Вытрымкі з анлайн-канферэнцыі міністра інфармацыі Ліліі Ананіч 19 студзеня.

    Пра адсочванне зместу сайтаў:

    “Міністэрствам інфармацыі з моманту ўступлення ў сілу змяненняў у закон «Аб сродках масавай інфармацыі» праводзіцца маніторынг інтэрнэт-сайтаў на прадмет распаўсюджвання супрацьпраўнай інфармацыі. Закон дае трохмесячны тэрмін для вынясення пісьмовага папярэджання.
    Неабходна адзначыць, што грамадзяне вельмі актыўна ўключыліся ў гэтую працу і ў адрас Мінінфарма кожны дзень паступаюць адпаведныя звароты…”

    Пра “Шарлі Эбдо”:

    “Цяпер мы будзем аналізаваць рэакцыю асобных нашых сродкаў масавай інфармацыі. На знак салідарнасці пэўныя СМІ таксама апублікавалі карыкатуры. А ці трэба было? Якія карыкатуры? Думаю, павінна быць грамадская ацэнка, грамадскае асуджэнне. Трэба ўсю ўладу ўжыць, каб не дапускаць тэрарызму ў якой бы там ні было краіне…”

    Пра Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму:

    “Літаральна ў мінулым годзе ў адрас рэспубліканскай камісіі паступіла важкая доля інфармацыйнай прадукцыі, якая прыйшла ў Беларусь з‑за мяжы. У пераважнай большасці такіх матэрыялаў мы выявілі звыш 13 найменняў прадукцыі з прыкметамі экстрэмізму – яе распаўсюд быў забаронены. Выданні ўтрымлівалі прыкметы распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, прапаганду выключнай перавагі нацый, нацысцкую сімволіку і атрыбутыку. На разглядзе ў рэспубліканскай і абласных камісіях знаходзіцца цэлы шэраг такіх матэрыялаў…”

    Пра адказнасць за абразлівыя каментары:

    “Па законе аб СМІ адказнасць нясе ўладальнік сайта. Орган дзяржаўнага кіравання, які абавязаны ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў гэтай сферы, будзе выносіць уладальнікам рэсурсаў папярэджанне, калі ў каментарах змяшчаецца інфармацыя, распаўсюд якой забаронены законам, альбо наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, альбо мае непраўдзівую, абразлівую інфармацыю. Калі на канкрэтным рэсурсе, у канкрэтным каментары будзе абражаны канкрэтны грамадзянін, то гэты чалавек мае права падаць у суд на аўтара. Адна адказнасць не паглынае іншай. Цяпер Міністэрства інфармацыі вызначае пералік нарматыўных прававых актаў, якія патрабуюць удакладнення пасля прыняцця закона аб СМІ…”

    Пра звароты «занепакоеных грамадзян» наконт экстрэмізму ў Інтэрнэце:

    “Тон зваротаў – занепакоенасць за працэсы, якія назіраюцца на пэўных інтэрнэт-рэсурсах. На думку заяўнікаў, не заўсёды рэдакцыйная палітыка пэўных рэсурсаў ўкладваецца не толькі ў рамкі заканадаўства, але і адказвае нацыянальным інтарэсам. Беларусы цэняць і любяць сваю краіну. Пераважная большасць нашых грамадзян не можа не суперажываць тым працэсам, якія адбываюцца ў суседніх краінах.

    Гэтыя звароты ў Міністэрства інфармацыі – грамадскае меркаванне на карысць нашай краіны і неабходнасці прымаць рашучыя меры па супрацьдзеянні і недапушчэнні таго, каб інфармацыйная прастора была полем для інфармацыйных войнаў (…) Там, дзе ёсць неабходнасць, трэба ўладу ўжываць па поўнай…”

    Пра абмежаванне доступу да замежных інтэрнэт-рэсурсаў:  

    “Будуць (прымяняцца такія захады, як абмежаванне доступу і папярэджанні — заўв. рэд.), таму што дзеянне закона аб СМІ распаўсюджваецца на ўсе сродкі масавай інфармацыі, даступныя ў нашай краіне…”

    ПОЎНЫ ТЭКСТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці