• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Першы зарэгістраваны інтэрнэт-партал за два гады. Хто заснаваў і пра што піша Tochka.by

    Навінавы партал у верасні атрымаў рэгістрацыю СМІ ад Мінінфарма. За апошнія два гады гэта першы такі выпадак. «Наша Ніва» паглядзела, за якія тэмы бяруцца рэпарцёры і як медыя падае навіны.

    Tochka.by — інтэрнэт-партал, які пачаў працаваць на медыярынку ў маі гэтага года. 

    Усе правы медыя належаць ЗАТ «Кропка дыджытал груп». Дырэктар — Ігар Рубан.

    Ён скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, у 2014 годзе Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (вывучаў кіраванне дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі).

    З 1995-га па 1999‑ы працаваў спецыяльным карэспандэнтам, журналістам-міжнароднікам у інфармацыйным агенцтве БелТА. З 1999 па 2002 год быў прэс-сакратаром у Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў.

    Пасля да 2010 года займаў пасаду намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях у прадуктовай IT-кампаніі Белтрансспадарожнік.

    З 2011 па цяперашні час працуе рэдактарам «Весніка Белнафтахіма». 

    Галоўным рэдактарам выдання стаў былы прэс-сакратар агенцтва Sput­nik Беларусь Павел Тухто. Раней ён быў кіраўніком прадстаўніцтва нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі ў Маскве.

    «Наша галоўная задача — зрабіць беларускі медыярынак моцным, дапамагчы вярнуць яму страчаныя за мінулыя гады пазіцыі», — вызначаў місію новага медыя рэдактар у інтэрв’ю marketing.by. 

    — З сыходам і перафарматаваннем працы шэрагу буйных гульцоў узровень якаснай журналістыкі ў байнэце прыкметна зваліўся. Трафік збіраюць праекты, якія цалкам залежаць ад навінавых агрэгатараў, заточаныя пад найпросты рэрайт нататак беларускіх і расійскіх агенцтваў. Квітнее самае сапраўднае пірацтва па прынцыпе «ў інтэрнэце ўзяў — у інтэрнэт і аддаў». А колькасць рэдакцый, якія абапіраюцца на свой уласны кантэнт, зусім невялікая — і гэта сумна».

    Ён удакладняў, што над праектам працуе каманда прафесійных журналістаў, якія прыйшлі ў рэдакцыю з дзяржаўных і незалежных СМІ. 

    З сайтаў з вакансіямі вядома, што на Tochka.by шукалі рэдактара, патрабаваўся досвед працы ад 3 гадоў, заробак 2500 рублёў. 

    «Усіх аб’яднала жаданне рабіць якасны і максімальна неангажаваны прадукт для шырокай аўдыторыі, — казаў Тухто. — Мы лічым, што любая навіна або гісторыя павінна быць расказана як мага падрабязней — з важным для яе кантэкстам і бэкграўндам. Рэдакцыя піша пра палітыку і эканоміку, але асноўную ўвагу надае жыццёвым гісторыям. Стараемся шукаць цікавыя тэмы і ў рэгіёнах — іх там хапае».

    Павел Тухто сцвярджае, што за месяц аўдыторыя медыя наблізілася да мільёна наведвальнікаў.

    На новым інтэрнэт-партале няма навін пра палітвязняў, судовыя працэсы і рэпрэсіі беларусаў. Праблемных, вострых тэмаў рэдакцыя таксама не ўздымае. Раз за разам з’яўляецца інфармацыя, якая падаецца ў праўладным ключы, а Лукашэнку журналісты партала называюць «кіраўніком дзяржавы» і «прэзідэнтам». 

    Слова «вайна» ў дачыненні да падзей ва Украіне журналісты партала не выкарыстоўваюць, спасылаюцца на расійскія інфармацыйныя рэсурсы. 

    Некаторыя навіны і падзея медыя ўвогуле абыходзіць бокам. Напрыклад, не піша пра затрыманні журналістаў. Даваў навіну новы партал пра прысуджэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, але з іншымі акцэнтамі: 

    «Ён (Бяляцкі — НН.) знаходзіўся ў зняволенні з 2011 па 2014 год. Нагодай для затрымання Бяляцкага тады стала ўхіленне ад выплаты падаткаў, ён быў асуджаны на сем гадоў. Пакаранне адбываў у папраўчай калоніі ў Бабруйску. На волю выйшаў датэрмінова — у чэрвені 2014-га. Пасля дэманстрацый супраць беларускіх уладаў у 2020‑м яго зноў затрымалі — 14 лютага 2021-га. На праваабарончы цэнтр «Вясна» заведзена крымінальная справа». 

    У горадзе парталу нават дазволілі паставіць рэкламны банэр. І адразу да новага медыя з’явілася цікавасць у аднаго з лукашэнкаўскіх тэлеграм-каналаў.

    Пра што пішуць на Tochka.by? Жыццё зорак, надвор’е, ДТЗ, турызм, тэхніку і тое, як правесці ўікенд. 

    Паказальна, што парталу час ад часу даюць каментары некаторыя дзяржслужачыя, што для незалежных СМІ ў апошнія два гады стала недаступным.

    Звярнулі таксама ўвагу на журналістаў, якіх набрала ў штат рэдакцыя. Сярод іх, напрыклад, ёсць былы рэпарцёр расійскага тэлебачання Дзяніс Кошалеў.

    Чытайце яшчэ:

    Журналістку Кацярыну Андрэеву дадалі ў спіс «экстрэмістаў» МУС

    Фільм пра зняволеных беларускіх журналістак атрымаў срэбра на Чыкагскім кінафестывалі

    Камісія па журналісцкай этыцы Украіны выходзіць з Альянсу незалежных саветаў друку Еўропы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці