• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Працяг сінхранізацыі беларускай і расійскай прапаганды”. Медыяэксперт пра “амбітныя планы” Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы

    Лаяльныя да ўладаў саюзы журналістаў Расіі і Беларусі пры падтрымцы органаў дзяржаўнага кіравання піяраць ідэю так званай Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы. Нават адсправаздачыліся прыкладамі “плённай супрацы”: стрымы расійскіх СМІ з лагера мігрантаў на мяжы з Польшчай ды камандзіроўкі беларускіх медыйнікаў у акупаваны Данбас.

    Старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў у інтэрв’ю рэсурсу «Евразия. Эксперт» расказаў, што падштурхнула да яшчэ большага “зрошчвання” высілкаў саюзнай прапаганды.

    “На фоне ўкраінскага крызісу прыкметна абвастрылася інфармацыйная вайна Захаду супраць Расіі і еўразійскай прасторы ў цэлым. У сацыяльных сетках запушчаны шэраг фэйкаў — напрыклад, пра нібыта выхад Казахстана з ЕАЭС і крызіс у АДКБ. Здзяйсняюцца спробы ўбіць кліны паміж рускім і беларускім народам — ​​па аналогіі з Украінай, якую ўжо ператварылі ў апору неанацызму і анты-Расію. Каб больш паспяхова і сістэмна супрацьстаяць такім спробам, плануецца стварыць Асацыяцыю рэгіянальнай прэсы”, — тлумачыцца ў апублікаваным артыкуле.

    «Асацыяцыя — гэта вопыт, сумесна напрацаваны за апошнія 10–15 гадоў», — удакладняе функцыянер ад журналістыкі. Па яго словах, паміж буйнымі федэральнымі СМІ Расіі і Беларусі дзейнічае шэраг афіцыйных пляцовак “узгаднення рэдакцыйнай палітыкі па найважнейшых напрамках”. Напрыклад, абарона гістарычнай памяці, супрацьдзеянне рэабілітацыі нацысцкіх практык, абмен экспертамі для сумесных медыякампаній.

    “Так, агенцтва «Минск-Новости», якое я маю гонар узначальваць, абнавіла пагадненне з медыяхолдынгам «Вечерняя Москва», — пахваліўся Андрэй Крывашэеў. –— Таксама супрацоўнічаем з ніжагародскім медыяцэнтрам, які аб’ядноўвае цэлы пул СМІ. Падпісалі дамову са свярдлоўскай абласной газетай, якая цяпер буйны крос-медыйны комплекс. Ёсць працоўная дамова з “Прима медия” Далёкага Усходу. Наступны этап — стварэнне цэнтра абмену кантэнтам, дзе ўдзельнікі Асацыяцыі будуць мець доступ да ўсяго, што скідваюць калегі ў агульны інфармацыйнай кацёл».

    І ў Беларусі, і ў Расіі падкантрольная прэса паступова скацілася да малаганаровай функцыі “ідэалагічнай абслугі” рэпрэсіўных рэжымаў, таму даўно ізаляваная ў межах так званай “саюзнай дзяржавы”. Пры гэтым адной са сваіх місій дэкларуюць супрацьстаянне “фэйкавай інфармацыі”, якая ўкідваецца краінамі Захаду. 

    “Такая барацьба павінна заняць адно з галоўных месцаў у працы Асацыяцыі. Напрыклад, вялікая колькасць фэйкаў вылілася ў нашу інфармацыйную прастору па тэматыцы бежанцаў, якія імкнуліся праз тэрыторыю Беларусі патрапіць у Польшчу і далей у краіны Еўрасаюза. Палякі забаранялі сваім журналістам набліжацца да памежнай зоны, каб не зняць рэальную карціну чалавечай трагедыі. А да нас звярталіся калегі з Расіі, каб у свой эфір вывесці беларускага карэспандэнта з лагера для ўцекачоў ці непасрэдна з мяжы. З іх дапамогай і разбіваліся фэйкі”.

    «Аналагічная сітуацыя з “праўдзівым асвятленнем” падзей на Данбасе, дзе яшчэ большая колькасць растыражаваных фэйкаў з “дыскрэдытацыяй сутнасці спецаперацыі”, — працягвае старшыня Беларускага саюзу журналістаў.

    “Пры падтрымцы расійскіх калег прайшло некалькі прэс-тураў, калі арганізоўваўся прыезд журналістаў, палітолагаў, палітыкаў у зону баявых дзеянняў, каб тыя на свае вочы ўбачылі сітуацыю, выкрылі фэйкі, якія рэгулярна ўкідваюць супрацоўнікі ўкраінскага Цэнтра інфармацыйных і псіхалагічных спецыяльных аперацый у інфармацыйную прастору і Беларусі, і Расіі. Такая праца вядзецца, і важна як мага больш рэдакцый далучыць да яе. Бо невялікім рэдакцыям цяжка атрымаць доступ да буйных федэральных холдынгаў, і мы гатовы ў гэтым ім дапамагаць”.

    Пры гэтым Андрэй Крывашэеў панаракаў на заходнія санкцыі, якія і ў Маскве, і ў Мінску на словах хоць і называюць “нікчэмнымі”, але ў рэальнасці “імпартазамясціць” нічым не здольныя. А таму для больш эфектыўнай дзейнасці вымушаны шукаць лазейкі для “паралельнага імпарту”.

    “Ва ўмовах інфармацыйнай вайны любое пытанне абвастраецца: гэта і кадравы дэфіцыт, і неабходнасць сумеснага навучання, і праблемы тэхнічнага характару. Натуральна, журналісты хочуць больш рэсурсаў, якія заснавальнікі вылучалі б на іх працу. Але ёсць праблемы з закупкай абсталявання, у прыватнасці – для здымкаў. Пазапраўныя санкцыі б’юць па тым, каб мы не змаглі абнавіць парк здымачнай тэхнікі. Таму спрабуем усё гэта сумесна з расійскімі калегамі пераадольваць праз паралельны імпарт, узаемадзеянне з вытворцамі ў Кітаі, іншых краінах Азіі”.

    Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі у каментары для Беларускай асацыяцыі журналістаў заўважае, што Андрэй Крывашэеў даўно і паслядоўна працуе на лапіку беларуска-расійскай інтэграцыі. Адпаведна, тое, што агучваецца наконт Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы, — натуральны працяг. З ягонага інтэрв’ю таксама вынікае, што бакі плануюць “абменьвацца досведам” пры падтрымцы ўладаў дзвюх краін. Уласна кажучы, будучыя чальцы гэтай асацыяцыі рабілі падобнае дзесяцігоддзямі, але цяпер узніклі магчымасці для “інстытуцыялізацыі”.

    “Важна, што гаворка пра ўладныя СМІ, — кажа Паўлюк Быкоўскі. — Бо калі казаць пра камерцыйны сектар, дык новая асацыяцыя, пэўна, выступіць альтэрнатывай аб’яднанням незалежных медыя. У Беларусі з 2009 году існуе Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя МасМедыі”, у Расіі – Альянс незалежных рэгіянальных выдаўцоў, ёсць “АНРИ-Медиа”. Прыватныя выдаўцы калі не супрацоўнічаюць з імі, то, прынамсі, ведаюць пра іх існаванне. Я не лічу, што Крывашэеў “прагінае” беларускую журналістыку пад расійскую. ДзяржСМІ ў значнай ступені ўсведамляюць сябе часткай прапагандысцкай машыны, іх расійскія партнёры — таксама. Таму тут хутчэй працяг сінхранізацыі беларускай і расійскай прапаганды”.

    Выглядае, што ў адсутнасць іншай геапалітычнай альтэрнатывы Асацыяцыя рэгіянальнай прэсы — чарговая “саюзная” пляцоўка з фармальнай прэтэнзіяй на “міжнароднасць”. А таму нічога не застаецца, як змірыцца з “недружалюбнымі рэаліямі” і надалей акучваць “інтэграцыйную дзялку”.  

    Чытайце яшчэ:

    Як працуе рэгіянальная ўкраінская журналістыка ў непасрэднай блізасці да фронту? Вялікая гутарка з «Накіпела»

    Функции SMM в госСМИ хотят отдать холдингам и укрупненным редакциям

    “Брестской газете» спаўняецца 20 год

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці