• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?

    Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, што такое ўнутраны стрыжань і для чаго ён наогул патрэбны чалавеку.

    У кожнага з нас маецца так званы ўнутраны стрыжань. Хтосьці заве яго «сілай духу», нехта «характарам», камусьці больш даспадобы «сіла волі». У любым разе гэта не так істотна, як мы яго называем, куды важней — як ім карыстаемся.

    Менавіта моц гэтага стрыжня вызначае, наколькі вы гатовыя да праблем і ці можаце адэкватна адказваць на тыя выклікі, якія паўстаюць перад вамі на жыццёвым шляху. Бо акурат гэты стрыжань і дазваляе нам дабівацца поспеху, рабіць кар’еру на працы, будаваць шчаслівы шлюб і гэтак далей.

    Для чаго патрэбны ўнутраны стрыжань?

    Першае, што адразу ж прыгадваецца — ён дазваляе нам кіраваць сваімі эмоцыямі

    Дарога да поспеху ніколі не бывае роўнай. Страхі, адчай, трывога, вусціш — гэта акурат тыя эмоцыі, якія часцяком бяруць верх у складаных сітуацыях і пачынаюць верхаводзіць намі. Наяўнасць цвёрдага стрыжня ўнутры дапамагае перамагаць панаванне такіх эмоцый.

    Таксама ён дазваляе нам вучыцца на сваіх памылках без згрызотаў сумлення.

    Бо моцны чалавек спакойна прызнае адказнасць за свае дзеянні і таму здольны вучыцца на ўласных памылках. А кожны вывучаны ўрок, як вядома, яшчэ на адзін крок набліжае вас да мэты.

    Унутраны стрыжань дазваляе эфектыўна ігнараваць няпрошаных дарадцаў.

    Маючы моцны стрыжань, вы будзеце прытрымлівацца сваіх каштоўнасцей і зможаце без ваганняў прымаць рашэнні, якія лічыце правільнымі, незалежна ад той зваротнай сувязі, якую вам даюць навакольныя.

    Гэта той унутраны компас, якія правядзе вас па правільным шляху, абмінаючы гібельныя рыфы.

    Як развіць унутраны стрыжань?

    1. Слухайце сваю інтуіцыю

    У кожнага з нас маецца так званы ўнутраны стрыжань. Хтосьці заве яго «сілай духу», нехта «характарам», камусьці больш даспадобы «сіла волі». У любым разе гэта не так істотна, як мы яго называем, куды важней — як ім карыстаемся.

    Настройцеся на тыя пачуцці, якія ўзнікаюць у вашым целе, калі вы прымаеце рашэнне. Калі вы маеце ўпэўненае адчуванне, што «ўсё будзе добра» — значыць, вы ўсё робіце правільна згодна са сваёй інтуіцыяй. Калі ж вы адчуваеце трывогу або сумневы, гэта азначае, што вы пайшлі супраць яе.

    Слухайце, давярайце і прытрымлівайцеся сваёй інтуіцыі. Пры неабходнасці развівайце і яе таксама.

    2. Палюбіце простасць

    Магчыма, прагучыць дзіўна, але простасць дае ўнутраны спакой — дзякуючы таму, што вы правільна размяркоўваеце сваю ўнутраную энергію.

    Пазбаўцеся ад усяго, што вам не трэба, у тым ліку ад сувязяў і сяброўскіх адносін, якія не прыносяць вам нічога добрага. Факусуйцеся на тым, што важна менавіта для вас. Не перагружайце сябе празмернай колькасцю рэчаў, заданняў і інфармацыі. Пакіньце адну ці дзве мэты, якія для вас у дадзены момант стаяць перадусім, то-бок з’яўляюцца галоўнай мэтай.

    Калі вам трэба вырашаць адразу мноства задачаў і ісці да некалькі мэтаў, імкніцеся да таго, каб правільна размяркоўваць прыярытэты. Навучыцеся разводзіць іх на першасныя, якія трэба зрабіць, умоўна кажучы, ужо заўтра, і другасныя — каторыя могуць і пачакаць.

    3. Завяршайце ўсе справы

    Імкніцеся да таго, каб даводзіць кожную пачатую справу да сваёго лагічнага завяршэння.

    Няскончаныя справы — цяжкі груз для вашай свядомасці, пры гэтым не так істотна, адчуваеце вы гэта ў дадзены момант або не. Бо ў будучыні яны могуць балюча нагадаць пра сябе. Бо кожная няскончаная справа, нават калі і была даўным-даўно, забірае вашую ўнутраную энергію ў цяперашні час.

    Да ўсяго нават невялічкія перамогі будуць цэментаваць ваш стрыжань яшчэ больш. Кожная скончаная справа будзе адгукацца ўнутры вас адно пазітывам і мацаваць упэўненасць у сабе. Чым больш вы можаце ўвасобіць на сваім жыццёвым шляху, тым больш будзеце адчуваць сябе ўпэўненым.

    Простая формула, якая працуе пры любых раскладах.

    Станьце самому сабе сябрам

    Шанаваць сваю асобу — гэта не столькі пра эгаізм, нават здаровы, колькі пра неабходнасць.

    Імкніцеся пазбавіцца ад любых негатыўных ацэначных выказванняў пра сябе: «Я дурная», «Я занадта тоўсты», «Я ўсё псую», «Я ні на што не здатны». Стаўцеся да самога сябе з павагай. Тады і пахвала звонку стане арганічным бонусам, а не жыццёвай неабходнасцю. Бо, падумайце зараз выключна лагічна, калі вы самі сябе не паважаеце, то з якога ляду вас павінен паважаць нехта іншы, чужы?

    Перастаньце чакаць, што іншыя людзі зробяць вас шчаслівым і здагадаюцца аб вашых патрэбах і жаданнях. Пастаўце самі сябе ў прыярытэт. Займайцеся тым, што прыносіць вам радасць.

    Проста ўсвядомце, што адзіны чалавек, які заўсёды прысутнічае ў вашым жыцці — днём і ноччу, з года ў год — гэта вы самі. А калі вы знаходзіцеся ў гарманічных адносінах з сабой, вам не патрэбны іншыя людзі, каб павысіць уласную самаацэнку.

    Быць у гармоніі з сабой

    Што ж рабіць, каб захоўваць цвёрдасць унутранага стрыжня і не губляць упэўненасці ў сваіх сілах? Найперш варта захоўваць гарманічныя адносіны з самім сабой. Пазбягаць унутраных канфліктаў, якія выматваюць і літаральна выпальваюць вас.

    Не будзе лішнім паказаць дарагім для вас людзям сваю любоў і эмпатыю. Жыццё занадта кароткае, каб марнаваць яго на злосць.

    Можна паспрабаваць прысвячаць 10−15 хвілін кожны дзень парадкаванню прасторы вакол вас. Штодзённая невялічкая прыборка дазволіць вам не толькі трымаць свой дом у чысціні, але і галаву ў парадку.

    Кожны дзень рабіце хаця б адзін крок на шляху да сваёй мэты. Пастаянны рух у правільным кірунку дазваляе рушыць наперад нават пры зусім невялікіх высілках. Спачатку гэта можа быць і не асабліва заўважна, але ж потым прынясе свой плён.

    Чытайце яшчэ:

    Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых

    Как журналистам установить доверительные отношения с источниками

    «Игорю удалось выкарабкаться из тяжёлой депрессии». Что не так с героическим медийным образом политзаключённых

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці