• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна». Як выжываюць рэдакцыі ў розных краінах

    Як медыі цяпер жывуць і зарабляюць грошы, медыйшчыцы і медыйшчыкі расказвалі на форуме Reinventing Media Business, што прайшоў нядаўна ў Рызе. Спецыяльна для БАЖ Наста Захарэвіч зрабіла падборку цікавых ідэй ад розных рэдакцый.

    Hromadske з Украіны

    Рэдакцыя жыве за кошт донараў, данатаў, рэкламы і ліцэнзій на праграмы і відэа.

    Падчас поўнамаштабнага ўварвання Hro­madske здолела павысіць адсотак недонарскага прыбытку да 31%, кажа дырэктар медыя Алена Невмяржыцкая.

    Але як гэта стала магчыма ў такіх умовах?

    «Сакрэт нашага поспеху падчас вайны — гэта этыка. У нас жорсткія правілы, с кім мы працуем, а з кім — не. Мы не працуем з расійскім бізнесам і міжнароднымі арганізацыямі, якія не сышлі з расійскага рынку. Таксама мы не збіраем грошы праз Patre­on, бо ён не этычны адносна Украіны. І ў нас запытваюцца, як мы выжываем з такімі абмежаваннямі, але ў нашай аўдыторыі вялізны запыт на этычны падыход. Людзі падтрымліваюць нас акурат таму, што мы ставім сабе такія абмежаванні. Калі мы будзем паводзіць сябе неэтычна, наша аўдыторыя вельмі хутка выкажа сваё стаўленне да гэтага».

    Вядома, у аўдыторыі ёсць запыт і на змест, і на форму падачы інфармацыі. Так, на сайце Hro­madske няма банераў, бо яны раздражняюць чытачоў і чытачак. Нават калі ў рэкламадаўцаў ёсць запыт на класічную рэкламу, яе перапрацоўваюць так, каб яна не была надакучлівай для аўдыторыі.

    Увогуле, большая частка кантэнту Hro­madske робіцца па-ўкраінску, але ў рэдакцыі ёсць англамоўны акаўнт у X (былы Twit­ter). Часам рэдакцыя прадае свой унікальны кантэнт, напрыклад, відэа з фронту. Але ў цэлым у яе склаліся аднабаковыя стасункі з замежнымі рэдакцыямі: Hro­madske прадае свае матэрыялы, але не набывае чужыя. Натуральна, гэта стала магчыма дзякуючы таму, што замежнікам часта прасцей набыць чужы кантэнт з фронту, чым дасылаць туды сваіх рэпарцёрак ці рэпарцёраў.

    ARIJ з Іярданіі

    Недзяржаўная арганізацыя падтрымлівае незалежную журналістыку ў арабскіх краінах, і яе генеральная дырэктарка ARIJ Раўан Дамэн распавяла пра памылкі, якія яна дапускала і на якіх вучылася, выбудоўваючы расследавальніцкую каманду.

    Умовы працы ў рэгіёне троху падобныя да цяперашніх беларускіх у плане рызык, і 40% фактчэкераў, што працуюць з Дамэн, не апублічваюць сваіх імёнаў у мэтах бяспекі. У такіх умовах, кажа медыйшчыца, асабліва важна не класці ўсе яйкі ў адзін кошык:

    «Людзі ў камандзе мусяць быць здольныя замяняць адно аднаго ў выпадку нейкай надзвычайнай сітуацыі. Калі хтосьці з каманды сыходзіць на бальнічны альбо звальняецца, трэба, каб было кім замяніць гэтага чалавека, пакуль вы знойдзеце новага».

    Гэта актуальна для любой каманды ў любой краіне свету, але калі ёсць пагроза арышту ці гвалтоўнага знікнення журналістаў, такі падыход становіцца яшчэ больш важным.

    А яшчэ пры працы ў такіх рызыкоўных умовах абавязкова трэба верыць уласнай інтуіцыі, так званаму шостаму пачуццю.

    — Нават калі іншыя кажуць вам, што ўсё добра, але вы адчуваеце, што за гэтую тэму лепш не брацца, ці наадварот, навакольныя вас адгаворваюць, а інтуіцыя вам падказвае, што нельга гэта абмінуць увагай, рабіце так, як самі лічыце патрэбным. Давярайце сабе і сваёй чуйцы, — упэўненая Дамэн.

    Screenshot media з Вялікабрытаніі

    Рабіць кантэнт для пакалення Z — гэта не проста паказваць іх аднагодак, а ўпісвацца ў іх светапогляд, — кажа заснавальніца і CEO Screen­shot media Шыра Жэзмьен.

    У дадзеную групу ўваходзяць тыя, каму зараз 18–27 гадоў. Найбольш папулярныя сярод іх — youtube shorts (іх глядзяць 70% спажыўцоў у гэтай групе), Tik­Tok (56%), Insta­gram reels (47%), Face­book reels (34%). Вось асноўныя інтарэсы мэтавай аўдыторыі: музыка — 66%, гульні — 46%, прыгажосць — 35%, мода — 32%. Найбольш моладзь глядзіць такія катэгорыі кароткага відэакантэнту: камедыя — 44%, ежа — 43%, музыка — 42%, прыгажосць і мода — 29%.

    Гэтая аўдыторыя дзеліцца на мікракам’юніці, якія часта фармуюцца вакол асобных стваральнікаў кантэнту. То бок ім можа быць непрынцыпова, на якой платформе спажываць кантэнт, і яны аддаюць перавагу не рэдакцыям, а канкрэтным людзям. Гэта значыць, што няма сэнсу рабіць стаўку на адну платформу, а трэба ісці з падобным кантэнтам на розныя платформы, бо на кожнай з іх будзе свая аўдыторыя.

    Kyiv Independent з Украіны

    —  Псіхалагічны стан — гэта не толькі тое, як мы сябе адчуваем, гэта таксама нашае атачэнне і тое, у што мы верым. Таму не можа быць аднаго спосабу ці аднаго інструмента, каб гэты стан падтрымаць ці палепшыць, — кажа CEO Kyiv Inde­pen­dent Дарына Шаўчэнка. Калі журналісты працуюць падчас вайны, у іх узнікаюць новыя выклікі, звязаныя з захаваннем больш-менш стабільнага псіхалагічнага стану, але шмат што актуальна для працы ў любыя часы.

    Рэдакцыя не можа ўзяць на сябе адказнасць за ўсё, але ёсць тое, што яна можа зрабіць.

    Галоўнае правіла — усе працэсы ў рэдакцыі мусяць быць максімальна празрыстымі. Журналісткі і журналісты мусяць разумець, як працуе сістэма ацэнкі, якія ўвогуле існуюць правілы і якія перадугледжаны санкцыі за іх невыкананне, як падлічваецца заробак і калі ён налічваецца на картку ці як ён увогуле выплочваецца.

    Чым менш будзе няяснасцяў у такіх пытаннях, тым больш упэўнена будуць адчуваць сябе людзі.

    Вельмі добра, калі ёсць офіс з доступам 24/7. Калі журналісты працуюць у полі, ім можа быць патрэбны доступ да працоўнага месца ў нестандартны час, у іх мусіць быць магчымасць працаваць у такім выпадку з максімальным камфортам. Таксама важна, каб у кожнага чалавека ў офісе была пэўная асабістая прастора — як мінімум, мусіць быць месца, дзе захоўваюцца толькі яго ці яе рэчы.

    — А яшчэ мы часта недаацэньваем значэнне святкаванняў, — кажа Дарына. — Мы стараемся рабіць вечарыны хоць бы раз на месяц. Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна.

    Helsingin Sanomat з Фінляндыі

    Наш кантэнт падзяляецца на два віды — адзін адказвае на пытанне аўдыторыі «што мне трэба ведаць», другі — на пытанне «што я хачу ведаць», — кажа менеджар па стратэгічным партнёрстве Helsin­gin Sanomat Веса Ліндсквіт. Першы тып кантэнту звычайна аднолькавы для ўсіх, а другі — звычайна персаналізаваны.

    Каб колькасць падпісак расла, трэба ўвесь час нешта змяняць, ідучы за інтарэсамі аўдыторыі. Для гэтага каманда ўвесь час тэстуе новыя кантэнт-сферы з асобнымі артыкуламі і раскрывае такім чынам новыя напрамкі, куды варта рухацца і пра што пісаць.

    «Спачатку мы сфакусаваліся на адной мэтавай аўдыторыі — паспяховых людзях, ўпэўненых у сабе, але праз два гады адчулі, што гатовыя расшырацца і ісці да большай аўдыторыі. Каб дайсці да гэтай кропкі, нам спатрэбілася шмат цярпення, але калі мы ўбачылі, што змаглі адчувальна зарабляць на падпісках, арыентуючыся на гэтую — самую складаную — мэтавую аўдыторыю, мы зразумелі, што зможам справіцца і з іншымі групамі.

    Мы ведалі, што мэтавая група зацікаўленая ў аўдыя, але недаацанілі патэнцыял HS Vision кантэнту. Ён аказаўся найбольш паспяховым за ўсе астатнія віды кантэнту, і нам давялося да гэтага адаптавацца. Здольнасць да зменаў і адаптацыі пад рэальнасць — гэта, магчыма, самае важнае».

    Чытайце яшчэ:

    Як працуе офіс «Белсата» ў Кіеве? БАЖ на Хрэшчатыку. ВІДЭА

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Андрэя Толчына не выпусцілі з ІЧУ, хоць прайшло 72 гадзіны з моманту затрымання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці