• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка: Міліцыянты бачылі акрэдытацыю МЗС, але не рэагавалі

    Нашы калегі, якіх абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі апазіцыі, дзеляцца падрабязнасцямі інцыдэнту.

    Складанне пратакола на Галіну Абакунчык. Фота «Радыё Свабода»

    Галіна Абакунчык, Беларуская служба “Радыё Свабода”:

    – Адразу па завяршэнні акцыі супрацоўнікі міліцыі пачалі складаць адміністрацыйныя пратаколы на некаторых яе ўдзельнікаў. Журналісты, і я ў тым ліку, пачалі цікавіцца акалічнасцямі інцыдэнту. Мы пыталіся ў людзей, у чым іх абвінавачваюць і як з імі можна потым звязацца. У нейкі момант супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Аляксандр Аляксандравіч Кухта пачаў складаць такі ж самы пратакол і на мяне.

    Я паказала яму акрэдытацыйнае пасведчанне, выдадзенае мне як журналісту “Радыё Свабода” Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Патлумачыла, што паводле закона маю права прысутнічаць на месцы масавых мерапрыемстваў. Міліцыянты пасведчанне паглядзелі, але працягвалі складаць пратакол, паводле якога мяне абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП. Я катэгарычна не згодная з гэтым пратаколам і збіраюся звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія парушылі мае законныя правы.

    Кацярына Андрэева, “Народная воля”:  

    – Я таксама асвятляла акцыю, і напрыканцы яе міліцыянты папрасілі мяне паказаць дакументы. Я паказала ім афіцыйнае пасведчанне журналіста газеты “Народная воля”, адкуль яны перапісалі маё прозвішча, імя і імя па бацьку. Пасля гэтага яны папрасілі назваць мой адрас і іншыя дадзеныя для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, але я адмовілася гэта рабіць. Міліцыянты заявілі, што дашлюць мне позву ў суд.

    Аналагічным чынам пратакол аб парушэнні арт.23.34 КаАП склалі на журналіста газеты “Новы час” Дзмітрыя Галко.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” нагадвае, што згодна з арт.34 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб СМІ” журналіст мае права прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах і ў месцах іншых грамадска важных падзеяў.

    Тым часам у другой палове дня 25 лістапада сітуацый займела нечаканы вынік. Прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі так пракаментаваў сітуацыю “Еўрарадыё”: “Супрацоўнікі сказалі, што пратаколы не былі складзеныя. Яны пачалі складаць, але потым зразумелі, што журналісты, і ў дачыненні да іх пратаколы не былі складзеныя”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці