• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-кінатэатр беларускага кіно запрацуе з 1 сакавіка

    Каманда «Паўночнага ззяння» запускае анлайн-кінатэатр з беларускімі фільмамі VODBLISK. Штомесяц гледачы змогуць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі. Гэтыя стужкі паступова стануць часткай медыятэкі ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно. Праект першы час будзе працаваць у бэта-рэжыме, - піша "Будзьма".

    Для чаго каманда «Паўночнага ззяння» гэта робіць?

    «Мы пастаянна сутыкаемся з праблемай, калі ў свеце не ведаюць не тое каб пра беларускае кіно ў дэталях, але нават пра факт яго існавання. А ахвотныя даведацца элементарна не могуць яго нідзе паглядзець, — заўважае заснавальніца „Паўночнага ззяння“ і заснавальніца анлайн-кінатэатра Воля Чайкоўская. — Нам заўжды не хапала нейкага такога беларускага „Нэтфліксу“, пра які бы ўсе ведалі ў Беларусі і ў свеце як пра платформу, куды можна прыйсці і знайсці ў адным месцы ўсе беларускія фільмы (ці прынамсі вельмі шмат), а таксама даведацца пра кантэкст беларускага кіно ды нашых аўтараў і аўтарак».

    VODBLISK створаны з важнай мэтай — сабраць у адным месцы крутыя беларускія фільмы, каб любы беларус ці замежнік змог даведацца больш пра беларускі кінематограф усяго ў пару клікаў. Больш не прыйдзецца марнаваць час на пошук рэдкага беларускага фільма ў інтэрнэце або чакаць, калі яго пакажуць аднойчы на фэстах. VODBLISK — платформа, пакліканая зрабіць беларускае кіно даступным, вядомым і папулярным.

    Відэазварот Волі Чайкоўскай

    Як будзе дзейнічаць платформа?

    Стужкі, адмыслова адабраныя куратарамі, будуць з’яўляцца на платформе штомесяц, папаўняючы пакрысе калекцыю кінатэатра.

    Каб глядзець фільмы на платформе VODBLISK, трэба зарэгістравацца на сайце vodblisk.northernlightsff.com, выбраць упадабаны фільм ды купіць да яго доступ за 5$, ён будзе даступны для прагляду на працягу 30 дзён з моманту першага прагляду (вы зможаце паглядзець фільм любую колькасць разоў).

    Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, VODBLISK у 2023 годзе будзе бясплатны.

    Беларусы замежжа, купляючы квіткі для прагляду фільмаў на платформе, не толькі падтрымліваюць беларускіх фільммэйкераў і існаванне самога кінатэатра, але таксама даюць магчымасць адкрыць свабодны доступ для гледачоў у Беларусі.

    Апроч таго, VODBLISK — гэта платформа для дыскусій, гутарак з беларускімі рэжысёрамі, прадзюсарамі ды іншымі кінадзеячамі. Суправаджаць кожны фільм будзе размова з яго стваральнікамі і стваральніцамі. Дыскусіі будуць у вольным доступе для ўсіх, незалежна ад геаграфіі.

    Пакуль VODBLISK будзе працаваць у бэта-версіі. Воля Чайкоўская адзначае, што першапачаткова на платформе будзе выходзіць адзін фільм у месяц, калі цікавасць да анлайн-кінатэатра будзе такой жа высокай, як была да беларускай праграмы «Паўночнага ззяння», тады каманда будзе думаць аб маштабаванні дзейнасці.

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Які першы фільм можна будзе паглядзець на платформе VODBLISK?

    Ужо 1‑га сакавіка стане даступны першы фільм — «Мая бабуля з Марса», кранальная дакументальная гісторыя, знятая беларусам Аляксандрам Міхалковічам.

    Невыпадкова першым фільмам будзе супраца Беларусі і Украіны, такім чынам каманда выказвае салідарнасць і падтрымку ўкраінскім калегам і ўсім жыхарам Украіны. Стужка «Мая бабуля з Марса» прысвечаная тэмам, якія хвалююць усіх даўно, яшчэ да пачатку поўнамаштабных ваенных дзеянняў ва Украіне ў 2022 годзе.

    Дэбютны поўнаметражны фільм Аляксандра Міхалковіча звязаны з геапалітычнай сітуацыяй і яго персанальнай сямейнай гісторыяй. Рэжысёр раскрывае тэму прычын, якія прывялі да тых наступстваў, што здарыліся ў лютым 2022 года. У цэнтры фільма — бабуля Зіна, украінка па пахожданні. Пасля выхаду на пенсію яна пераехала ў Крым, які неўзабаве аказаўся акупаваным Расіяй і ператварыўся ў «далёкую планету», накшталт Марса, а яго «асяроддзе» стала непрыязным датычна да бабулі. Разлучаная са сваёй сям’ёй, яна жыве ў забытым прыморскім мястэчку, спрабуючы вырашыць, ці застацца ёй альбо з’ехаць.

    Нягледзячы на сур’ёзнасць тэм, якія ўздымаюцца ў фільме, ён напоўнены цяплом і пяшчотай. Рэжысёр паказвае далікатны і жартаўлівы партрэт сваёй бабулі. Напрыклад, у адным з эпізодаў яна ўладна інструктуе ўнука аб абразанні вінаграднай лазы.

    Сусветная прэм’ера гэтага захапляльнага фільма адбылася на міжнародным фестывалю дакументальнага кіно Ji.hlava IDFF у 2018 годзе — гэта свайго роду знак якасці ў свеце кіно. Паглядзіце трэйлер.

     

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    Беларуская мова ў маркетынгу і рэкламе: сімвалічная каштоўнасць ці крыніца прыбытку?

    Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці