беларускае кіно
Сёлета фестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе ў фармаце кінаўікенду ў Варшаве
Кінафестываль «Паўночнае ззянне» сёлета змяняе фармат: замест звыклай вялікай праграмы каманда анансавала міні-фэст «Ззя weekend». Ён адбудзецца з 11 па 13 снежня 2026 года выключна афлайн у варшаўскім кінатэатры Kinoteka.
Фільм «Інга», зняты пры ўдзеле «Белсату», атрымаў узнагароду ў Нью-Ёрку
Дакументальны фільм «Інга» польскага рэжысёра Кшыштафа Капчыньскага, створаны ў капрадукцыі з «Белсат Док», атрымаў узнагароду New York Film & Female Actress Award у намінацыі «Рэжысура – кароткаметражны дакументальны фільм».
Дакументальны фільм «Движ» атрымаў прыз на фестывалі ў Лодзі
Дакументальны фільм пра фанатаў Макса Каржа «Движ», які зняў беларускі рэжысёр Аляксандр Гарадко для «Белсату», атрымаў узнагароду імя Аляксандра Каміньскага на 36‑м Фестывалі медыяў «Чалавек у небяспецы».
«Я злавіў сябе на тым, што зацягвае і мяне». Як рэжысёр Аляксандр Гарадко нечакана для сябе зняў дакументалку пра фанатаў Макса Каржа
Дакументальны фільм пра фанатаў Макса Каржа «Движ», які зняў беларускі рэжысёр Аляксандр Гарадко, паказалі ў кастрычніку адразу на двух польскіх фестывалях – у Лодзі і ў Шчэціне.
Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара» — прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі
Стужка дакументаліста Андрэя Куцілы пра беларускіх палітвязняў патрапіла ў секцыю лепшых дакументальных праектаў, сярод якіх значыцца яшчэ 14 фільмаў. Удзельнікаў шорт-ліста абіралі чальцы праўлення Еўрапейскай кінаакадэміі і запрошаныя еўрапейскія эксперты, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Дакументальны фільм пра Беларусь намінаваны на нямецкую кінапрэмію ў галіне правоў чалавека
Дакументальны фільм Blackbox Belarus: Wenn die Freiheit stirbt («Чорная скрыня: Беларусь. Калі памірае свабода») нямецкай рэжысёркі Ірэне Лангеман увайшоў у шорт-ліст Deutscher Menschenrechts-Filmpreis 2026 — нямецкай прэміі ў галіне правоў чалавека ў кіно.
Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» пра рэпрэсіі ў Беларусі атрымаў прэмію на Венецыянскім кінафестывалі
Беларускі фільм «Лісты» (англійская версія Letters from the Silenced Country) стаў адным з лаўрэатаў 83-га Венецыянскага міжнароднага фестывалю.
У Belarus Tomorrow новая праграма — «Наша кіно»
Пра кіно будзе расказваць кінакрытык Тарас Тарналіцкі — аўтар канала «Священный Белавуд».
«Лісты» з прымушанай да маўчання краіны: на Венецыянскім кінафестывалі адбылася сусветная прэм’ера фільма Андрэя Куцілы
9 верасня на 83‑м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі адбылася сусветная прэм’ера дакументальнай стужкі беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Лісты» («Listy» / «Letters from the Silenced Country»). Фільм, створаны ў супрацы кінематаграфістаў Польшчы, Германіі і Літвы, распавядае пра лёсы беларусаў, якія прайшлі праз турэмнае зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю.
Дакументальныя стужкі Белсату пакажуць на чатырох кінафестывалях
Гэтай восенню дакументалкі, створаныя пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат», можна будзе пабачыць на вялікіх экранах у розных гарадах Польшчы.
«Падляшша. Выбар быць дома». Януш Гаўрылюк — пра Рэспубліку Біндзюга, «Бульбамуві» і падляшскія Балканы
Падляшша – унікальны памежны рэгіён Польшчы, дзе сустракаюцца заходняя і ўсходняя хрысціянскія традыцыі, а беларуская мова і культура з’яўляюцца арганічнай часткай мясцовага ландшафту. Але ў выніку складанага гістарычнага кантэксту для некаторых пакаленняў уласная нацыянальная ідэнтычнасць стала адкрыццём, якое сфарміравала іх далейшы шлях.
У Варшаве адбудзецца фестываль нямога кіно пад жывую музыку
Фестываль «Нямая ліхаманка» другі раз пакажа прызнаныя шэдэўры і малавядомыя стужкі эпохі нямога кіно ў суправаджэнні жывой музыкі беларускіх і польскіх кампазітараў. У праграме ёсць і беларуская стужка. Паказы будуць адбывацца з 1 да 17 верасня ў дворыку камяніцы ў цэнтры Варшавы пры Музеі Вольнай Беларусі і Цэнтры думкі Яна Паўла II (Foksal, 11).
Дакументальны фільм беларускай рэжысёркі Not Made For Politics пра падзеі 2020 года выйшаў на HBO Max
Дакументальны поўнаметражны дэбют беларускай рэжысёркі і дырэктаркі фестываля «Паўночнае ззянне» Волі Чайкоўскай «Не для палітыкі» (Not Made For Politics) стаў даступны глядацкай аўдыторыі на HBO Max. Пра гэта ў сваіх сацсетках паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка — беларуская лідарка з’яўляецца адной з гераіняў кінастужкі.
Аўтар дакументальных фільмаў «Белсату» вымушана ўцёк з Беларусі пасля ператрусаў
Рэжысёр, аўтар дакументальных фільмаў «Белсату» Андрэй Кудзіненка вымушана з’ехаў з Беларусі праз пагрозу крымінальнага пераследу. Пра гэта паведаміў у Facebook яго сябр, арт-мэнэджар і рэжысёр Януш Гаўрылюк.
Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага
23 ліпеня стала вядома пра смерць выбітнага беларускага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. У памяць пра знакамітага рэжысёра Budzma.org апублікавала артыкул з ягоным расповедам пра гісторыю стварэння фільма «Звычайны прэзідэнт».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.