Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Анлайн-лекцыя Джэймса Холіса «Жыццё паміж сусветамі» для беларускай аўдыторыі (22 верасня)
Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі пад кіраўніцтвам Ганны Матуляк звярнуўся да Джэймса Холіса з просьбай падзяліцца не толькі прафесійным поглядам, але і асабістым досведам пражывання такіх пераходаў. Упершыню лекцыя Холіса адбудзецца адмыслова з сінхронным перакладам на беларускую і рускую мовы.
«Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года» (рэгістрацыя да 2 верасня)
Алгарытмы зноў змяняюцца. AI-інструменты абнаўляюцца хутчэй, чым рэдакцыі паспяваюць іх тэставаць. Сацсеткі выкатваюць новыя фарматы і рэжуць ахопы старых. Што гэта азначае для журналістаў і рэдакцый? Дзе рызыкі, а дзе — новыя шанцы?
На вядоўцу «Белсата» Вольгу Старасціну завялі другую крымінальную справу
Журналістка пакуль не ведае, паводле якога артыкула распачаты чарговы крымінальны пераслед. Але можна меркаваць, што гэта абвінавачанне або ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», або ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
Радыёімперыя Лукашэнкі: колькі прыбытку яна прыносіць гэтай сям’і?
«Бюро» вывучыла бухгалтарскую справаздачнасць фірмы «Музычная частата». 49% «Музычнай частаты» кантралюе «Музычная медыякампанія». Генеральная прадзюсарка «Музычнай медыякампаніі» — нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна, больш вядомая як аўтарка тэкстаў песень пад псеўданімам Ганна Сялук.
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнты «Еўрарадыё», старонка Media-Polesye ў «ВКонтакте»
Пасля тыднёвага перапынку Міністэрства інфармацыі Беларусі 19 жніўня зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Прыём заявак на ўдзел у беларускім конкурсе кінафестывалю «Паўночнае ззянне» (дэдлайн — 31 жніўня)
Сёлета арганізатары шукаюць новыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2024−2025 гадах у любой краіне свету і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя. У межах фестывалю гледачы пабачаць адабраныя працы online і верагодна ў розных гарадах Еўропы на offline-паказах.
Беларуска выдаліла ў Telegram перапіску «для ўсіх», але праз тыдзень яна «ўсплыла» ў яе суразмоўцы
Беларуска Алеся (імя змененае) пачысціла ў Telegram перапіску са знаёмым так, як рэкамендуюць усе эксперты, — націснуўшы кнопку «выдаліць для ўсіх». Але праз тыдзень перапіска «ўсплыла» ў яе суразмоўцы, прычым уся, пачынаючы з 2023 года. «Люстэрка» спытала ў «Кіберпартызан» і журналіста-расследавальніка Андрэя Захарава, як такое магло адбыцца.
Трэнінг Erasmus+ DIGy in YOUth у Рызе (дэдлайн — 5 верасня)
Azbuka media запрашае на трэнінг Erasmus+ DIGy in YOUth у Рыгу. Удзельнічаць могуць і беларусы, якія пражываюць на дадзены момант у Літве, Латвіі ці Польшчы. А таксама тыя, хто гатовы падарожнічаць з гэтых краін. Падчас мерапрыемства арганізатары абяцаюць воркшопы, дыскусіі, экспертныя сесіі па тэмах б усвядомленай дыджыталізацыі, інфармацыйнай гігіене і штучным інтэлекце.
Дэпутатка Сейма Латвіі: Мы не павінны адмаўляцца ад кантэнту на беларускай мове
Магчымае закрыццё Беларускай секцыі LSM+ выклікала шырокі розгалас не толькі сярод беларускай дыяспары ў Латвіі. БАЖ паспрабаваў разабрацца ў праблеме і пагутарыў з дэпутаткай Сейма Латвіі Лэйлай Расіма, а таксама з прадстаўнікамі суполкі і Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
На Аляску на брифинг Трампа и Путина летала съемочная группа БТ
Виктория Сенкевич попала в прямые трансляции мировых телеканалов во время брифинга, который провели после встречи в Анкоридже на Аляске президенты США и России Дональд Трамп и Владимир Путин. Очевидно, сотрудница «Белтелерадиокомпании» и ее коллега получили визы и аккредитацию.
«Я стаміўся. Мне балюча. Гэта нармальна». Псіхолагі пра выгаранне беларусаў пасля 2020-га і пра тое, як справіцца з болем, віной і апатыяй
Пяць гадоў таму Беларусь ахапілі масавыя пратэсты. Тады было пачуццё ўздыму, надзеі і салідарнасці. Сёння – стомленасць, апатыя, страх і віна. Пераменаў не адбылося, сотні тысяч людзей у выгнанні, тысячы – у беларускіх турмах, а размовы пра мінулае часта становяцца крыніцай болю.
Мікалай Халезін — пра оперу паводле рамана Сашы Філіпенкі
Пра новую амбітную пастаноўку і іншыя праекты Беларускага свабоднага тэатру ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» Ганна Соўсь гутарыць з сузаснавальнікам тэатру, рэжысёрам, драматургам, кавалерам Ордэну Брытанскай імперыі Мікалаем Халезіным.
Амаль дэтэктыўная гісторыя. Як гукарэжысёр без пашпарта трапіў з Грузіі ў Польшчу
Анатоль з Вольгай (імёны змененыя з прычыны бяспекі) пакінулі Беларусь у 2022 годзе. У Грузіі ў мужчыны скралі пашпарт. Аднак нават без гэтага жыццёва важнага дакумента беларус разам з жонкай змог з Батумі трапіць у Польшу, дзе сям’я падалася на міжнародную абарону. У вырашэнні юрыдычных калізій Анатолю дапамагала ў тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў.
«Адправілі, як бандэроль па пошце». Вядучы Аляксандр Ждановіч вярнуўся ў Польшчу
14 жніўня акцёр, былы тэлевядучы Аляксандр Ждановіч выправіўся з Польшчы ў Грузію, дзе павінен быў выступіць перад беларусамі Батумі. Аднак у Кутаісі яго затрымалі, а пасля забаранілі ўезд у краіну. 15 жніўня Маляваныч быў вымушаны вярнуцца ў Варшаву.
Праверце фота: да герояў кнігі Marsz Białorusi прыходзяць сілавікі
Навуковец Сяргей Бесараб апублікаваў у Facebook фатаграфіі з польскай кнігі «Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020», па якой сілавікі зараз затрымліваюць беларусаў. Ён зрабіў гэта для таго, каб беларусы, якія апазналі сябе, як мага хутчэй пакінулі краіну.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці