У Telegram выявілі праблему з бяспекай, праз якую можна страціць акаўнт
У камп’ютарнай версіі Telegram выявілі сур’ёзную праблему з бяспекай, якая дазваляе махлярам атрымаць доступ да чужога акаўнта. Пры гэтым ім не спатрэбяцца ні пароль, ні код пацвярджэння. Каб абараніцца, трэба абнавіць праграму, папярэджвае ініцыятыва CyberBeaver.

Фота: Rakicevic Nenad / pexels.com
Праблема тычыцца Telegram Desktop — версіі мэсэнджара для камп’ютараў. Ёй прысвоілі нумар CVE-2026–107181.
Як гэта працуе
Зламыснікі выкарыстоўваць спецыяльна сфармаваныя ўнутраныя спасылкі, якія пачынаюцца з tg://. Калі карыстальнік націскае на такую спасылку, непрыкметна для яго выконваецца каманда. Прыкладанне без ведама ўладальніка чытае файлы на яго камп’ютары і адпраўляе іх у Telegram-канал махляра.
Галоўная небяспека ў тым, што мішэнню становіцца папка tdata. У ёй захоўваюцца ключы бягучай сесіі. Атрымаўшы іх, зламыснік можа адразу завалодаць вашым акаўнтам — пароль і двухфактарная аўтэнтыфікацыя (2FA) для гэтага яму не спатрэбяцца.
Што рабіць
Тэрмінова абнавіце Telegram Desktop да версіі 7.2.9 або навейшай. У гэтай версіі распрацоўшчыкі цалкам ліквідавалі ўразлівасць. Усе версіі ніжэйшыя за 7.2.9 застаюцца пад пагрозай.
Для гэтага:
- Адкрыйце «Налады» і паглядзіце нумар версіі ўнізе старонкі. Калі гэта версія 7.2.9 або навейшая, абнаўляць нічога не трэба.
- Калі версія старэйшая, адкрыйце меню (тры палоскі) → «Налады» → «Пашыраныя налады» і націсніце «Праверыць абнаўленні». Калі з’явіцца адпаведная кнопка, перазапусціце Telegram.
- Пасля перазапуску яшчэ раз праверце версію.
Калі аўтаматычнае абнаўленне не спрацавала, запампуйце апошнюю версію ўручную з афіцыйнага сайтаtelegram.org (раздзел Telegram Desktop). Усталюйце яе паверх старой версіі — даныя і чаты захаваюцца.
@bajmedia