• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    Беларускую прапагандыстку Марыю Пятрашка ўзялі на расійскае тэлебачанне

    Цяпер яна распавядае жыхарам Расіі пра сусветную інфармацыйную вайну і змовы калектыўнага Захаду. З беларускага тэлебачання яна знікла тры месяцы таму, зазначае «Наша Ніва».
    Замежжа

    Расійскія сілавікі ўзбудзілі крымінальныя справы супраць карэспандэнта CNN і дзвюх украінскіх журналістак

    Федэральная служба бяспекі Расіі працягвае пераследаваць замежных журналістаў, якія здымаюць рэпартажы ў захопленай УСУ Курскай вобласці. Гэтым разам пад крымінальную справу трапілі журналіст CNN Нік Пейтан Уолш і ўкраінскія журналісткі Алеся Баравік і Дзіяна Буцко.
    Замежжа

    ГУР узламала серверы расійскіх тэлеканалаў

    У выніку атакі кіберспецыялістаў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны была спыненая трансляцыя адразу дзевяці расійскіх тэлеканалаў, паведамляе unian.net.
    Акцэнты

    Как один человек с помощью «ИИ-репортеров» сделал полезное локальное СМИ

    Это СМИ честно говорит, что оно работает с помощью ИИ, все картинки в нем генерируются ИИ, новости собираются с помощью ИИ, и подписываются виртуальными репортерами, у которых есть имена и аватары. О проекте OkayN­WA  рассказывает EASY AI со ссылкой на Nie­man­Lab. 

    Беларусаў запрашаюць на адукацыю ў ВНУ Вялікабрытаніі (дэдлайн — 5 лістапада)

    Праграма Chevening Schol­ar­ships ад Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі прапануе прафесіяналам у розных сферах, у тым ліку ў журналістыцы, стыпендыі для навучання ў гэтай краіне на працягу аднаго года на цалкам фінансуемым курсе магістратуры.
    Акцэнты

    Беларусы XIX-пачатку ХХ стагоддзя ў фотааб’ектыве: ВІДЭАлекцыя

    У прасторы Cre­ate­Cul­ture Group размаўлялі пра тое, хто і як фатаграфаваў беларусаў, навошта і чаму. Як фатаграфіі выкарыстоўваліся ў публічнай прасторы, на каго, што і якім чынам маглі ўплываць? Якія сэнсы і ідэі ўкладаліся ў гэтыя фатаграфіі? Ці была розніца паміж навуковай фіксацыяй і творчым працэсам?   
    Акцэнты

    Вызваленне палітвязняў: чаму гэта адбываецца зараз і чым закончыцца?

    «Лукашэнка хоча прызнання Захадам, але вызваленне палітвязняў суправаджаецца яшчэ большым ростам рэпрэсіяў». БАЖ абмеркаваў сітуацыю з праваабаронцам, кіраўніком Прававога цэнтра Асацыяцыі Алегам Агеевым і палітычным аглядальнікам «Радыё Свабода» Валерыем Карбалевічам.
    Акцэнты

    Як фінансуюцца і працуюць галоўныя службы замежнага вяшчання краін свету

    «Детектор медіа» расказвае, як пабудаваныя найбольш вядомыя службы замежнага вяшчання іншых краін, — і тыя, што з’яўляюцца незалежнымі ад умяшання дзяржавы, і тыя, што цалкам кантралююцца ўрадамі.
    Навіны

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: Telegram-каналы самвыдата, старонкі belaruseconomy і belstudentstvo ў Instagram

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 21 жніўня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Адкрыта стыпендыяльная праграма для журналістаў-пачаткоўцаў (дэдлайн — 30 жніўня)

    Сёлета стыпендыя ад Coda Sto­ry адкрыта для аднаго журналіста з Грузіі і аднаго рэпарцёра любой нацыянальнасці, які зараз жыве ў выгнанні.
    Акцэнты

    Вайна ў Курскай вобласці: як журналістам не апынуцца паміж двух агнёў?

    Украінская камісія па журналісцкай этыцы выпрацавала рэкамендацыі асвятлення падзеяў у Курскай вобласці, значная частка якой кантралюецца УСУ.
    Навіны

    Журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык за кратамі ўжо 1000 дзён

    21 жніўня спаўняецца роўна 1000 дзён з моманту затрымання журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка. Увечары 25 лістапада 2021 году Андрэй выйшаў з дому на невялікі велашпацыр, але каля пад’езду яго чакала група сілавікоў, якія завялі Андрэя назад у кватэру і зрабілі там ператрус.
    Навіны

    Российские власти требуют от американской компании заблокировать «Флагшток»

    «Флагштоку» стало известно, что Генпрокуратура РФ в настоящее время требует от одного из сервисов компании Ama­zon блокировки беларусского проекта в интернете. Российские прокуроры хотят заблокировать гомельский «Флагшток» по «закону о военной цензуре» и это уже не первое подобное обращение — ранее их усилия результата не имели.
    Навіны

    З‑за кратаў выпусцілі Ксенію Луцкіну – былую супрацоўніцу БТ, якая звольнілася адтуль у 2020 годзе на знак пратэсту

    Яе выпусцілі на волю да сканчэння тэрміну пакарання — праз некалькі дзен пасля анансаванага Лукашэнкам вызвалення часткі палітвязняў, якія маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем. Ксенія Луцкіна пакутуе на астму, у яе дыягнаставана анкалагічнае захворванне: у яе знайшлі дзве пухліны ў галаве, адну з іх выдалілі ў 2012 годзе.
    Навіны

    Гродзенскага журналіста Уладзіміра Хільмановіча завочна асудзілі да 5 гадоў зняволення і 40 000 рублёў штрафу

    Справу журналіста Уладзіміра Хільмановіча ў парадку спецвытворчасці разбіраў Гродзенскі абласны суд. Працэс распачаўся сёлета 29 чэрвеня, прысуд прагучаў 19 жніўня. Журналіста звінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ: у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці