• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак (дэдлайн — 28 кастрычніка)

    Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае журналістаў і грамадзянскіх актывістаў на бясплатны вэбінар пра тое, як выкарыстоўваць простыя сродкі скетчноўтынгу, каб зрабіць ідэі нагляднымі.

    Як паспець зафіксаваць ідэі, калі няма часу падрабязна запісваць? Як хутка растлумачыць суразмоўцу ключавую тэму? Як рабіць нататкі з простымі карцінкамі, каб адразу ўспамінаць сутнасць?

    На гэтыя і іншыя пытанні будуць шукаць адказы на вэбінары.

    Калі: 29 кастрычніка 2024 года.

    • 17:00 — 18:00 па Варшаве
    • 18:00 — 19:00 па Вільні
    • 19:00 ‑20:00 па Мінску
    • 20:00 — 21:00 па Тбілісі

    Дзе: анлайн, удзельнікі атрымаюць спасылку за гадзіну да вэбінара.

    Што будзе

    • Даведаемся, што такое скетчноўтынг і ў якіх сферах ён карысны (не толькі для мастакоў).
    • Убачым, як можна перадаць складаныя канцэпцыі з дапамогай простых вобразаў.
    • Разгледзім асноўныя прынцыпы скетчноўтынгу (базавыя элементы, абразкі і сімвалы, тэкст як частка кампазіцыі).
    • Разбярэмся, як пачаць, калі не ўмееш маляваць.
    • Створым скетч, каб «злавіць» асноўныя ідэі вебинара.
    • Абмяркуем, як працягваць, калі вы пачалі: кнігі, супольнасці, курсы.

    Вядучая вэбінара Іна Карней, псіхалагіня, коуч, ілюстратарка.

    Мовы вэбінару: руская і беларуская.

    Дэдлайн рэгістрацыі 28 кастрычніка 2024 года, 18:00 по Минску.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту  j4tevents@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    12.05.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 20 ліпеня)

    08.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.