Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
«Лукашэнка працягвае свой бясконцы крыжовы паход супраць незалежных СМІ». IPI асудзіў турэмныя выракі магілёўскім журналістам
Сусветная сетка IPI (Міжнародны інстытут прэсы) асудзіла турэмныя прысуды беларускім журналістам Алесю Сабалеўскаму і Яўгену Глушкову, якія былі арыштаваныя ў снежні 2023 года і прызнаныя вінаватымі па палітычна матываваных абвінавачаннях.
Цёмныя фота, прарасійскія спікеры, крытыка ізраільцянаў. Як беларуская прапаганда асвятляе Алімпіяду ў Парыжы
Крытыка іншых краін, абразы ў адрас Захаду і паказ выступаў беларускіх спартоўцаў. Што беларускія дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра спаборніцтвы ў Парыжы.
На кого подписаться в TikTok и Instagram: 12 классных белоруских блогов, которые сделают ленту интереснее
CityDog.io посоветовался с беларусами и собрал классные аккаунты блогеров в TikTok и Instagram, чьи посты здорово разбавят ленту в соцсетях. Темы разные: начиная от путешествий и заканчивая врачебными буднями. В общем, скучно точно не будет.
Юля Цімафеева: ад моладзевай ініцыятывы да культурнага феномену
15 гадоў таму нарадзіўся анлайн-часопіс «ПрайдзіСвет», які актыўна паспрыяў таму, каб літаратурныя пераклады на беларускую мову перасталі ўспрымацца як штосьці другаснае, і далучыў да мастацкіх адкрыццяў таленавітую моладзь. Пра крэатыўныя эксперыменты сяброў, свой досвед, пра культурнае значэнне перакладаў і іх уплыў на беларускую літаратуру Беларускі ПЭН гутарыць з ініцыятаркай стварэння ўнікальнага праекта, вядомай паэткай і перакладчыцай Юляй Цімафеевай.
«СМІ аддаюць перавагу павярхоўным навінам!» Актывісты і медыйшчыкі спрабавалі паразумецца — вось што выйшла
Арганізацыя «ІншыЯ» сумесна з БАЖ і аб’яднаннем беларусаў Германіі Razam правялі ў Вільні эфектыўны нэтворкінг, каб выявіць праблемныя пункты ў камунікацыі, міфы мэтавых групаў адно пра аднаго, а таксама паспрабаваць намацаць дарожную карту «аднаўлення адносінаў».
«Обычное утро» открывает вакансию соведущей
Информационно-развлекательное шоу «Обычное утро» ищет соведущую для утренних эфиров.
Анна Любакова: О Беларуси говорить стало намного сложнее, интерес к ней упал
Журналистка Анна Любакова была вынуждена покинуть Беларусь в августе 2020 года. В июле 2024 года ее вместе с 19 аналитиками и экспертами из Беларуси заочно признали виновной по статьям о разжигании ненависти, попытке захвата власти и создании экстремистского сообщества.
Кіраўнік польскага МЗС патлумачыў, чаму сярод вызваленых па абмену няма Пачобута
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў пятніцу адказаў на пытанне, чаму падчас маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і Расіяй не вызвалілі беларускага палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута.
Прапагандысты Брэсцкай вобласці абмяркавалі, як трэба весці «інфармацыйную працу з насельніцтвам»
У Жабінкаўскім раёне 31 ліпеня 2024 года адбыўся Форум медыйнай супольнасці Брэсцкай вобласці, які арганізавалі для прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ рэгіёна і мясцовых ідэолагаў.
Мінінфарм вынес папярэджанне рэдакцыі тэлепраграмы «8 канал»
Рэдакцыя тэлепраграмы «8 канал» атрымала пісьмовае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі «за парушэнне патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства аб СМІ», паведамляе прэс-служба Мінінфарма.
Былы відэааператар АНТ Антон Казельскі абскарджвае прысуд у Вярхоўным судзе, слуханне прызначанае на 13 жніўня
Разгляд апеляцыйнай скаргі былога відэааператара дзяржтэлеканала АНТ Антона Казельскага ў Вярхоўным судзе прызначаны на 13 жніўня а 10.30 раніцы. Справу будзе разбіраць суддзя Руслан Царук.
Недзяржаўная арганізацыя «Мемарыял» пацвердзіла абмен праваабаронцы Алега Арлова
«Таня, ты ведаеш, што ўвогуле адбываецца? Усё ў парадку, я лячу ўжо над Еўропай», — з радасцю паведаміў сваёй жонцы расейскі праваабаронца Алег Арлоў з самалёта. Да вызвалення ён адбываў прысуд па артыкуле «Публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання ВС РФ». У лютым 2024 года Алег Арлоў быў асуджаны да 2 гадоў 6 месяцаў агульнага […]
Шатдауны, цензура и слежка. Какие инструменты используют власти разных стран, чтобы помешать работе журналистов
Полное или частичное отключение интернета практикуется по всему миру. Его применяют во время выборов, протестов и даже школьных экзаменов. Но шатдауны — не единственные меры по ограничению распространения информации, которые применяют правительства разных государств.
Не адкрываецца сайт «Белсата», рэдакцыя не мае да яго доступу. Што адбываецца з каналам?
Спробы новага кіраўніцтва TVP рэфармаваць «Белсат» могуць паставіць на ім крыж ужо зараз, кажуць Свабодзе супрацоўнікі каналу. І справа зусім не ў грашах.
Адкрыты збор на паліятыўную дапамогу для журналіста Вадзіма Доўнара
Каманда BYSOL адкрыла новы збор для дапамогі вядомаму журналісту Вадзіму Доўнару. Першую суму для цяжкахворага медышчыка сабралі яшчэ вясной. Тады каля 6000 еўра былі накіраваныя на лячэнне, але, на жаль, яно не дало чаканых вынікаў. Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе калегам зноў падтрымаць Вадзіма.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці