• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам

    У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня а 10‑й гадзіне распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго вінавацяць у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці. Справу суд разглядае ў парадку спецыяльнай вытворачасці, бо Кіркевіч з’ехаў з Беларусі раней, асцерагаючыся палітычна матываванага пераследу. На працэс прызначаны суддзя Юрый Казакевіч.
    Навіны

    The Washington Post прысвяціла рэдакцыйны артыкул беларускім палітвязням

    Утрыманне палітвязняў у інфармацыйным вакууме з’яўляецца “бесчалавечным” і “жахлівым”, гаворыцца ў апублікаваным 7 ліпеня рэдакцыйным артыкуле ўплывовай амерыканскай газеты The Wash­ing­ton Post.
    Навіны

    Беларускія YouTube-каналы, якія сабралі больш за ўсё праглядаў відэа: вывучаем спіс

    Медыяпраект Infor­ma­tion Pol­i­cy вывучыў беларускія YouTube-каналы, якія за красавік-чэрвень 2024 года сабралі больш за ўсё праглядаў відэа. У топ трапіла 150 рэсурсаў. Што за яны?
    Навіны

    Памёр журналіст і пісьменнік Віталь Каракорскі

    У Вільні 6 ліпеня памёр грамадскі дзеяч, журналіст і пісьменнік Віталь Каракорскі, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на допіс ад імя сына памерлага.
    Навіны

    Аўтары Telegram-каналаў змогуць размяшчаць платны кантэнт і атрымліваць данаты ад карыстальнікаў

    Telegram анансаваў інструменты для манетызацыі кантэнту.
    Акцэнты

    Вучыўся ў Караткевіча, перамагаў у велагонках і быў сапраўдным рыцарам: успамінаючы журналіста і пісьменніка Яўгена Пушкіна

    Празаік, журналіст і спартсмен Яўген Пушкін (1939–1992) – таленавіты чалавек, якога ведалі і з якім сябравалі многія пісьменнікі і журналісты. І які пісаў добрыя апавяданні, мініяцюры, нарысы. Пасля смерці Яўгена Пушкіна прайшло больш за 30 гадоў. І ніхто за гэты час яго ніколі не згадаў і не перавыдаў яго творы.
    Акцэнты

    Беларуская актрыса, якая сыграла палітзняволеную Кацярыну Андрэеву, адчыніла кнігарню ва Уроцлаве

    Беларуская актрыса Аляксандра Вайцэховіч сыграла шмат добрых роляў. Адна з апошніх — роля журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай у фільме рэжысёркі Мары Тамковіч. А нядаўна Аляксандра адчыніла кнігарню ва Уроцлаве.
    Акцэнты

    «Памяць, у якую можна ўвайсці»: медыяпраект, прысвечаны крытыку Аляксею Стрэльнікаву, а таксама музыкам Арцёму Залескаму і Леаніду Нарушэвічу, загучаў у сеціве

    «Чтобы выжить, необходимо счастье, помощь», — у плыні музыкі гучаць словы тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава. Занурыцца ва ўспаміны і здзейсніць шпацыр памяці запрашае Sad Orches­tra — медыяпраект, прысвечаны музыкам Леаніду Нарушэвічу, Арцёму Залескаму і тэатральнаму крытыку Аляксею Стрэльнікаву, якія сышлі з жыцця заўчасна ў 2019 і 2022 гадах.
    Акцэнты

    «Белсат» у зоне турбулентнасці: чым абернуцца абяцаныя «новыя магчымасці»?

    Аб’яўлена пра рэформу «TVP World», пад якую патрапіць і «Белсат». Эксперты гавораць, што перамены прывядуць да страты значнай часткі аўтаномнасці і скарачэнняў на тэлеканале. Выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі ўстрымаўся ад каментароў.

    Где искать друзей в эмиграции? Советы психолога

    Психолог Агния Лойка написала пост, в котором излила свою боль от отсутствия выбора круга общения в эмиграции. Тема оказалась популярной и собрала более 100 комменатриев. Специалистка изучила вопрос и записала видео (ищите в конце статьи) о том, как найти друзей, если тебе за 30 и ты в эмиграции. Получилось 16 вариантов – берите на заметку.
    Навіны

    На патрабаванне пракурора Магілёўскай вобласці заблакаваны доступ да сайта tribunal.info

    Паводле пастановы пракурора Магілёўскай вобласці Валерыя Куліковіча абмежаваны доступ на тэрыторыі Беларусі да інтэрнэт-рэсурсу tribunal.info. На меркаванне пракуратуры, гэты рэсурс парушыў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». 

    Press Club Belarus і Deutsche Welle Akademie шукаюць ментараў для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні

    Да ўдзелу ў праграме Space for Free­dom запрашаюць усіх, хто жадае дапамагчы і мае адпаведныя медыякампетэнцыі.
    Акцэнты

    «Беларусацэнтрычных праектаў катастрафічна мала». Зоя Хруцкая расказала пра «Гістфак»

    У палку новых відэапраектаў прыбыло: на ютубе пачаў выходзіць гістарычны падкаст на беларускай мове «Гістфак». Падкаст з’яўляецца адным з прадуктаў PALATNO Media, а вядучыя ў ім — Дар’я Палынская і Алесь Кіркевіч. БАЖ пагутарыў пра праект з менеджаркай PALATNO Зояй Хруцкай.
    Навіны

    Папаўненне ў «экстрэмісцкім спісе» Мінінфарма: чатыры відэаролікі і акаўнт «Пара/Para» ў TikTok

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 4 ліпеня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод дададзеных — відэаролікі «Радыё Свабода» і расійскай «Редакции», а таксама Tik-Tok-акаўнт беларускіх журналістаў «Пара/Para!».
    Акцэнты

    55-гадовы юбілей медыяменеджар Канстанцін Залатых сустракае за кратамі

    Свой дзень народзінаў 5 ліпеня былы дырэктар газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых ужо трэці раз сустракае за кратамі. Пасля прысуду яго накіравалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк, там медыяменеджар на сёння працуе на дрэваапрацоўцы.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці