• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    SMM-рэдактар на YouTube-каналы «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца»

    У каманду YouTube-шоу «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца» патрабуецца SMM-рэдактар для вядзення супольнасці ў YouTube, а таксама сацыяльных сетак праекта ў Tik­Tok, Face­book.

    Абавязкі:

    • напаўненне суполак праектаў «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца» ў сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (Tik­Tok, Face­book, супольнасць у YouTube);
    • пошук і вытворчасць забаўляльнага мэдыякантэнту;
    • вытворчасць карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
    • праца з кам’юніці іншых сяброўскіх YouTube-праектаў.

    Патрабаванні:

    • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак: Insta­gram, Tik­Tok, YouTube;
    • жаданне развівацца ў SMM;
    • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
    • жаданне рабіць якасны прадукт для беларусаў;
    • безумоўна, пісьменная беларуская і руская мовы;
    • несумненна, добрае пачуццё гумару.

    Умовы:

    • магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
    • вялікае поле для эксперыментаў;
    • крэатыўны калектыў, амбітныя задачы;
    • аддаленая праца;
    • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

    Рэзюмэ дасылайце на info@digitalmediahub.online з тэмай «SMM-рэдактар».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.