• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Акцэнты

    Людзі з’язджаюць, але ствараюцца і развіваюцца новыя праекты: як жыве суполка беларускіх медыйшчыкаў у Батумі

    Даволі значная частка беларускіх журналістаў пасля рэпрэсій і пераследу на радзіме пераехала ў Грузію — Тбілісі ды Батумі. Пра тое, як для іх прайшоў 2023 год, распавёў кіраўнік батумскага «Медыя Хаба», журналіст Антон Сурапін.
    Навіны

    На загад міністра інфармацыі заблакавалі рэгіянальны сайт «Першы Пінскі»

    Сёння прыкладна а 18:30 перастаў адчыняцца карыстальнікам з тэрыторыі Беларусі рэгіянальны інфармацыйны сайт «Першы Пінскі», хоць зранку яшчэ быў дасяжны чытачам. Як стала вядома БАЖ, адпаведны загад на блакіроўку інтэрнэт-рэсурсу даў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.
    Навіны

    Турма замест канцэртнай пляцоўкі: майстэрства ілюстрацыі ад тэлеканала «Гродна Плюс»

    Hrodna.life звярнула ўвагу на сайт гарадскога тэлеканала «Гродна Плюс», дзе ў тэксце пра знакавыя культурныя месцы горада над Нёманам быў выкарыстаны малюнак... гродзенскай турмы.
    Акцэнты

    «Слова пацана», «Прыгожын», «Лукашэнка хворы». Што ў 2023 годзе гуглілі беларусы?

    «Белсат» паглядзеў, што ў 2023 годзе шукалі беларусы ў «Google» – самым папулярным пошукавіку ў краіне. У лідарах – надвор’е, перакладчык, гатовыя хатнія заданні. Пры гэтым надзвычайную цікавасць у беларусаў выклікаў расейскі серыял «Слова пацана», ПВК Вагнэра і Прыгожын, а таксама «хворы Лукашэнка».
    Навіны

    Больш за 2300 паштовак са словамі падтрымкі: у Польшчы ладзяць акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам

    На платформе Patronite зараз праходзіць кампанія ў падтрымку палітзняволенага беларускага журналіста. Анджэй Пачобут ужо 1015 дзён знаходзіцца за кратамі.
    Навіны

    Мінскі абласны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча 23 студзеня

    Паводле раскладу судовых пасяджэнняў, разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд галоўнаму рэдактару і сузаснавальніку недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу распачнецца 23 студзеня а 10-й раніцы, на працэс прызначаны суддзя Уладзімір Арэшка.
    Акцэнты

    «Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

    23-гадовая прапагандыстка ў праграме «Всё по делу» зневажае землякоў, схопленых за іншадумства, а па-за эфірам прымярае вясельныя сукенкі. У юнацтве яна збіралася змагацца з няроўнасцю, а цяпер фраза «працуе АМАП» ласкае яе слых. 

    Лаборатория экономической журналистики BEROC (дедлайн — 5 января)

    Центр экономических исследований BEROC открывает набор в Лабораторию экономической журналистики. Учебная программа стартует в январе 2024 года.
    Навіны

    Паўлюк Быкоўскі: Правайдэры атрымалі загад і выканалі яго кожны па-свойму

    Палітычны аналітык і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі распавёў у эфіры «Радыё Рацыя» пра блакаванне Ютуба, якое адбылося напярэдадні Новага года.

    Как уйти на каникулы всей редакцией? Опыт издания The Appeal

    The Appeal — некоммерческая новостная организация, которая освещает проблемы системы уголовного права и института исполнения наказания в США. Дважды в году редакция уходит на каникулы всей командой: на одну неделю летом и на две недели зимой. При этом у сотрудников остаются и их индивидуальные отпуска, которые они могут использовать в другое время. Зачем это делать и как на практике организовать такой перерыв, рассказывают руководители издания — управляющий редактор Тара Фрэнсис Чан и директор по стратегии и правовым вопросам Молли Грин.

    Курс для маладых журналістаў «Майстэрства пераканання» (дэдлайн — 10 студзеня)

    Беларускі дом у Варшаве ладзіць афлайн-курс па стратэгіях камунікацый. Запрашаюць маладых журналістаў і журналістак, якія працуюць з тэмамі місінфармацыі, дэзінфармацыі і раскрыццём фэйк-ньюс.
    Акцэнты

    Шмат відэапраектаў, новыя сайты і інтэрнэт-кнігарня. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў другой палове 2023-га

    Новыя відэапраекты, падкасты, сайты, інтэрнэт-кнігарня… Па выніках першай паловы 2023-га мы ўжо рабілі агляд новых медыйных праектаў. Другая палова паўгоддзя была не менш насычанай. Узгадваем, што дэбютавала ў беларускай інфармацыйнай прасторы.
    Акцэнты

    «Падчас страляніны падлеткі называлі сына «бандэраўцам» і абяцалі перавыхаваць». Расійская журналістка пра выпадак у Вільні

    Пакуль асобныя літоўскія палітыкі вядуць кампанію па пошуку нацыянальнай пагрозы сярод беларускіх уцекачоў і настойваюць на іх дыскрымінацыі, у Літве адбываюцца дзіўныя рэчы: то ў віленскім аэрапорце затрымаюць пасажыра з эмблемай ПВК «Вагнера», то малады чалавек, служыўшы ў арміі, прызнаецца, што ў захапленні ад расійскага рэжыму і гатовы растраляць Сейм з аўтамата Калашнікава. Апошні выпадак здарыўся з сынам журналісткі з Санкт-Пецярбурга, якога ў Вільні абстралялі з пнеўматыкі мясцовыя падлеткі. Жанчына адзначае, што перад гэтым адбылася размова пра палітыку, а крыўднікі назвалі яе сына «бандэраўцам».

    Прэмія Міжнароднага цэнтра журналістаў Knight International Journalism Award — 2024 (дэдлайн — 8 лютага)

    Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) прымае заяўкі на Міжнародную журналісцкую прэмію ICFJ Knight 2024 года. 

    Беларусь у 5000 знаках. Адкрытая лекцыя Рафаэля Майндэра па працы з беларускай тэматыкай (1 лютага)

    Вядомае дзелавое выданне Financial Times нядаўна апублікавала рэзанансны тэкст пра тое, як буйныя тэхналагічныя кампаніі міжволі становяцца праваднікамі беларускай дзяржаўнай і крамлёўскай прапаганды. Press Club Belarus запрашае журналістаў на сустрэчу з аўтарам артыкула — карэспандэнтам FT па Цэнтральнай Еўропе Рафаэлем Майндэрам.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці