10 стыпендый для журналістаў ад Акадэміі Deutsche Welle (дэдлайн — 29 лютага)
Маладыя журналісты, прадстаўнікі медыяў ды іншыя спецыялісты ў сферы масавых камунікацый могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых стыпендый.
Акадэмія DW прымае заяўкі на ўдзел у Праграме міжнародных даследаванняў у сферы медыя (Media Studies Program), якая пройдзе ў Боне (Германія).
Студэнты, якія паспяхова скончылі чатыры семестры праграмы, атрымаюць ступень магістра.
Праграма ўключае ўдзел у даследаваннях, лекцыі і практычныя заняткі і аб’ядноўвае наступныя дысцыпліны: медыя і развіццё, журналістыка і масавыя камунікацыі, медыяменеджмент.
Арганізатары прапануюць да дзесяці поўных стыпендый прэтэндэнтам з краін Усходняй Еўропы, Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі.
Заяўкі на восеньскі набор у магістратуру можна падаць да 29 лютага 2024 года.
Больш інфармацыі пра праграму — па спасылцы
Дадатковыя пытанні накіроўвайце па адрасу ims@dw.com