• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    12-гадовай дачцэ беларускай блогеркі сабралі грошы на лячэнне

    БАЖ падтрымаў збор, аб’яўлены Фондам BYSOL, для дачкі беларускай блогеркі Алены Васільевай. Бліжэйшыя 2,5 месяца дзяўчынка правядзе ў Польшчы, дзе і будзе праходзіць лячэнне.
    Акцэнты

    «Менавіта на стадыёне ўсвядоміў, што я — аршанец»: журналіст Арцём Сізінцаў выпусціў кнігу пра футбол

    Прэзентацыя кнігі Арцёма Сізінцава «На «Старт» і ў «Тэмпе»» прайшла 1 чэрвеня ў Беларускім доме ў Вільні. Мы пагаварылі з яе аўтарам, у чым адметнасць футбола на Аршаншчыне, чаму ўзнікла ідэя напісаць кнігу такой вузкай тэматыкі, што гэтаму паспрыяла і ці знайшлося ў ёй месца жанчынам.

    З’езд ЕФЖ выказаў салідарнасць са зняволенымі беларускімі журналістамі

    Удзельнікі з’езда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў у Будапешце — лідары і прадстаўнікі 58-мі журналісцкіх саюзаў і асацыяцый — зладзілі акт салідарнасці з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі медыя ў беларускіх турмах.
    Навіны

    Пытанні беларускіх журналістаў прагучаць адразу ў чатырох заявах з’езда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў

    2–3 чэрвеня Беларуская асацыяцыя журналістаў прымае ўдзел у чарговым гадавым кангрэсе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Пытанні беларускіх журналістаў прагучаць адразу ў чатырох дакументах з’езда.

    Прэмія для фатографаў Photography 4 Humanity (дэдлайн — 5 жніўня)

    Глабальная прэмія «Фатаграфія для чалавецтва» запрашае фатографаў з усяго свету «ўвасобіць сілу правоў чалавека праз свае здымкі». Конкурс 2025 года прысвечаны асвятленню кліматычнага крызісу.

    Анлайн-трэнінгі для журналістаў ад Google News Initiative

    Ініцыятыва Google News распрацавала серыю трэнінгаў, каб дапамагчы выдаўцам навін развіваць сваю аўдыторыю, павялічваць даход, умацоўваць лічбавую журналістыку і ствараць магчымасці для адказнага выкарыстання штучнага інтэлекту.
    Навіны

    Офіс Ціханоўскай прапанаваў канцэпцыю люстрацыі. Што ў дакуменце наконт кіраўнікоў дзяржСМІ?

    Люстрацыя з’яўляецца адным з ключавых элементаў правасуддзя пераходнага перыяду. Гэтая працэдура прадугледжвае праверку пэўных асобаў на прадмет іх сувязяў з рэпрэсіўнымі структурамі папярэдняга рэжыму з мэтай ачышчэння дзяржаўнага апарату і абароны новай дэмакратыі. Офіс Святланы Ціханоўскай прапанаваў канцэпцыю люстрацыі для Беларусі. Спампаваць PDF.
    Акцэнты

    «Откровенное запугивание и попытка изоляции страны от Европы». Олег Агеев — о преследовании СМИ за статьи о Германии

    Обвинения в «экстремизме» за публикации о туризме и наследстве? Режим и пропаганда придумали новый фронт: региональные СМИ и посольство Германии.
    Навіны

    Рыгор Астапеня пакідае ютуб-праект «Гадзіннічак цікае»

    Што стала прычынай?
    Акцэнты

    «У нас страляюць, мы зараз памром, але — трэба фоткаць». Ваяр Палка Каліноўскага два гады дакументаваў вайну, а зараз паказаў здымкі на выставе

    Да 3 чэрвеня ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве дэманструецца выстава фотаздымкаў «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» («Praz fota­plionku: štodzion­nasc’ vajaroŭ»), зробленых ва Украіне байцом палка імя Кастуся Каліноўскага, анархістам і веганам Яўгенам Жураўскім (пазыўны Салам).
    Акцэнты

    Здымаўся ў кліпах J: Морс, эміграваў праз выпадковы засвет на відэа, быў рабочым. Размова з папулярным беларускім акторам

    У Беларусі Сяргей Тоўсцікаў быў папулярным акторам, здымаўся ў кіно і кліпах гурта J: Мoрс, а за мяжой быў вымушаны збіраць дзюралюмініевыя канструкцыі. Блог «Людзі» паразмаўляў з ім пра пераезд праз здымкі ў серыяле, экспрэс-вывучэнне літоўскай мовы, заняткі кікбоксінгам і сучасным пяцібор’ем, зарплату ў 14 даляраў, тры месяцы жыцця ў беларускім тэатры і бясплатны «Тытанік». 
    Навіны

    Перастаў адчыняцца сайт газеты «Вечерний Бобруйск»

    Сайт прыватнай рэгіянальнай газеты «Вечерний Бобруйск» 30 траўня перастаў адчыняцца з тэрыторыі Беларусі.
    Навіны

    Асуджаную журналістку Паліну Піткевіч уключылі ў пералік «экстрэмістаў» на сайце МУС

    30 траўня 2025 года імя і прозвішча журналісткі з’явілася ў пераліку асоб, «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС Беларусі. Там жа пазначана, што Паліна Піткевіч «адбывае пакаранне».
    Акцэнты

    Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў

    Беларускія дзяржаўныя СМІ абыходзяць санкцыі Еўрасаюза і распаўсюджваюць дэзынфармацыю, каб паўплываць на выбары ў Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Забароненыя, але працягваюць вяшчанне», падрыхтаваным арганізацыямі DFR­Lab, Фондам адказнай палітыкі і Alliance4Europe.
    Навіны

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнт «Лёгкi Белсат», кніга Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» і іншыя рэсурсы

    29 траўня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці