• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія для фатографаў Photography 4 Humanity (дэдлайн — 5 жніўня)

    Глабальная прэмія «Фатаграфія для чалавецтва» запрашае фатографаў з усяго свету «ўвасобіць сілу правоў чалавека праз свае здымкі». Конкурс 2025 года прысвечаны асвятленню кліматычнага крызісу.

    Прэмія для фатографаў Photography 4 Humanity

    Крыніца фота: photography4humanity.com

    Пераможца атрымае 5000 долараў, а яго ці яе працы будуць прадстаўлены на выставе ў бібліятэцы West­in у Оксфардзе ў рамках Глабальнага кліматычнага саміту ААН. Там жа будуць прадстаўлены здымкі 10 фіналістаў.

    Якія фатаграфіі можна падаваць?

    Гэта здымкі, якія паказваюць людзей, пацярпелых ад экалагічных крызісаў.

    Фотаздымкі павінны ілюстраваць мужнасць, адчай, надзею, несправядлівасць, нянавісць, спачуванне або перамогі ў галіне правоў чалавека. Яны таксама павінны аказваць станоўчы ўплыў на праблемы правоў чалавека, натхняючы людзей на дзеянні.

    Да ўдзелу прымаюцца фатаграфіі, зробленыя ў перыяд з 1 жніўня 2024 года па 5 жніўня 2025 года.

    Як удзельнічаць?

    Каб падаць заяўку, зарэгіструйцеся на сайце 

    Апошні тэрмін падачы заявак: 5 жніўня 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.