Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў з’явілася старонка, прысвечаная зняволенаму журналісту Паўлу Мажэйку
30 жніўня ў Гродне быў арыштаваны вядомы грамадскі дзеяч і журналіст Павел Мажэйка. Цяпер ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы.
Двойчы “экстрэмісты”. МУС абвясціла Беларускую Раду культуры “фармаваннем”
Сайт і сацыяльныя сеткі Беларускай Рады культуры прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Адпаведнае рашэнне прыняў 31 жніўня суд Партызанскага раёна Мінска. Цяпер распаўсюд ці захаванне інфармацыі з каналаў, звязаных з ініцыятывай, цягне для спажыўцоў адміністрацыйную адказнасць.
IFEX: «Свет можа шмат чаму павучыцца ў БАЖ, у тым ліку еднасці і вынаходлівасці»
Наместніца выканаўчага дырэктара Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова Рэйчэл Кей накіравала адмысловы ліст падтрымкі БАЖ і беларускім калегам.
Сёлетнім лаўрэатам прэміі імя Анатоля Іверса стаў журналіст і паэт Мікола Канановіч
Слонімскі журналіст і паэт стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса гарадзенскіх творцаў прозы і паэзіі.
Суд по «делу БелаПАН» возобновится 12 сентября
29 июня на процессе был объявлен перерыв не менее чем на два месяца в связи с проведением экспертизы, пишет @pozirkonline.
Доступ да сайту незалежнай газеты “Вячэрні Бабруйск” заблакаваны
Пра гэта "Еўрарадыё" паведамляюць чытачы.
«Раблю праграмы пра беларусаў у каўказскім рэгіёне»: радыйшчык Андрэй Мялешка пра працу і жыццё пасля экстранага пераезду ў Грузію
Андрэй Мялешка — спецкор «Беларускага Радыё Рацыя», рэдакцыйны офіс якога знаходзіцца ў Польшчы. Пасля ўцёкаў з Беларусі жыве і працуе ў Грузіі. Спадар Мялешка расказаў БАЖ, як трапіў у Батумі, як уладкаваны тут яго побыт і праца і чаму ўсё ж хацеў бы з'ехаць з Грузіі ў Польшчу.
Вясноўцам Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі, Андрэю Чапюку — 6
У Мінскім гарадскім судзе сёння агучылі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе, Аляксандру Францкевічу, Аляксею Галаўко, Аляксандру Казлянку, Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Андрэю Марачу, Данілу Чулю.
Акселератор для медиа Европы, Западных Балкан, Украины и Молдовы (до 28 октября)
International Press Institute принимает заявки на участие в шестимесячной программе для СМИ, заинтересованных в инновациях.
Часопіс «Наша гісторыя» аднаўляе выхад у электронным варыянце
«Мы аднаўляем выхад выдання, які на пачатку гэтага года спынілі абставіны. Выдаваць папяровае выданне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою гэта не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай платформе», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.
Узнагарода ад следкама, трэнінг на RT і паездкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны. Чым адметныя прапагандысткі Людміла Гладкая і Ксенія Лебедзева
Пачынаючы з 15 жніўня ў Гродне трывае так званы судовы працэс, на якім лукашэнкаўскі рэжым абвінавачвае Дзяніса Івашына ў «здрадзе дзяржаве». Гэты працэс с самога свайго пачатку прыцягвае ўвагу рознага кшталту прапагандыстаў. Адны з самых вядомых з іх — супрацоўніца «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая і супрацоўніца тэлеканала «Беларусь 1» Ксенія Лебедзева. Абедзве яны ў дзень пачатку так званага суда забяспечвалі прапагандысцкае суправаджэнне працэсу, фактычна пераследавалі дыпламатаў заходнееўрапейскіх краін, якія прыйшлі да будынка суда, а таксама маці Дзяніса Івашына Людмілу.
Бесплатный онлайн-курс на английском «Навыки презентации и инструменты для публичного выступления»
«Не трэба падпісвацца на «экстрэмістаў», каб быць у курсе»: з’явіўся агрэгатар рэгіянальных навін
З дапамогай dze.news можна сачыць за тым, што адбываецца па ўсёй Беларусі, і атрымліваць апдэйты з лакальных крыніц.
Кацярына Ваданосава распачала курс хіміятэрапіі: «Мяне так дастала быць моцнай»
Вядоўца «Белсату», музыка і культурніцкая дзяячка Кацярына Ваданосава пачала курс хіміятэрапіі пасля дзвюх аперацыяў. Медыкі кажуць, што такое імклівае развіццё раку магчымае толькі пры вялікім стрэсе. Мы паразмаўлялі з Кацяй пра самыя страшныя падзеі ў ейным жыцці і пра тое, як нязвыкла для траўмаванага беларускай медыцынай чалавека сутыкнуцца з польскай.
Актывіста і публіцыста з Барысава Ігара Ледніка пакаралі 3 гадамі зняволення нібыта за “паклёп” на Лукашэнку
Cуд Ленінскага раёна Мінска 6 верасня агучыў вердыкт у крымінальнай справе сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) Ігара Ледніка. Суддзя Таццяна Шоцік прысудзіла 60-гадоваму палітвязню, інваліду ІІ групы тры гады зняволення. Аналагічны тэрмін раней запрасіла прадстаўніца пракуратуры.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці