• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Схіляюся перад мужнасьцю Алеся Бяляцкага». Рэакцыя на прэмію ў сьвеце

    Некаторыя палітычныя лідэры і арганізацыі адразу адрэагавалі на ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. Сабралі першыя рэакцыі.


    Эманюэль Макрон, прэзыдэнт Францыі

    Алесь Бяляцкі ў Беларусі, НДА «Мэмарыял» у Расеі, Цэнтар грамадзянскіх свабод ва Ўкраіне: Нобэлеўская прэмія міру ўшаноўвае непахісных абаронцаў правоў чалавека ў Эўропе. Працаўнікі для міру, яны ведаюць, што могуць разьлічваць на падтрымку Францыі.
     

    Эдгарс Рынкевічс, міністар замежных справаў Латвіі

    Мае шчырыя віншаваньні ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру: Алесю Бяляцкаму зь Беларусі, «Мэмарыялу» з Расеі і Цэнтру грамадзянскіх свабод з Украіны. Лукашэнка пасадзіў праваабаронцу, Пуцін забараніў «Мэмарыял», але сьвет прызнае сапраўдных герояў.

    Анналена Бэрбак, міністар замежных справаў Нямеччыны

    Схіляюся перад мужнасьцю Алеся Бяляцкага, «Мэмарыялу» і Цэнтру грамадзянскіх свабод. Гэтая Нобэлеўская прэмія ўшаноўвае ўсіх тых, хто адважна змагаецца за свае правы і свабоды, нягледзячы на пагрозы ўласнаму жыцьцю. Яны змагаюцца зь несправядлівасьцю тых, хто нібыта мацнейшы.

    Урзуля фон дэр Ляен, прэзыдэнт Эўракамісіі

    Пляскаю ў ладкі «неверагоднай мужнасьці жанчын і мужчын, якія выступаюць супраць аўтакратыі. Яны паказваюць сапраўдную моц грамадзянскай супольнасьці ў барацьбе за дэмакратыю. Расказваюць свае гісторыі. Дзеляцца сваім вопытам. Дапамагаюць зрабіць сьвет больш свабодным».

    Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

    Віншую пераможцаў. Права казаць праўду ўладзе зьяўляецца фундамэнтальным для свабодных і адкрытых грамадзтваў.

    Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека

    Гэтая прэмія, самая прэстыжная з усіх, зьяўляецца абсалютным прызнаньнем працы, мужнасьці, мабілізацыі і нязьменнай прыхільнасьці абаронцаў, якія зьяўляюцца часткай таго ж руху: барацьбы за свабоду і правы чалавека.

    «Гэтая прэмія — узнагарода супраціву. Супраціўленьня таталітарызму, спробам прымусіць замаўчаць галасы тых, хто адважваецца выступіць і асудзіць парушэньні правоў чалавека», — Эліс Могвэ, прэзыдэнт FIDH.

    Сацыял-дэмакратычная фракцыя Бундэстагу

    Віншуем Алеся Бяляцкага, «Мэмарыял» і Цэнтар грамадзянскіх свабод. Выдатны сыгнал у абарону правоў чалавека!

    Міхайла Падаляк, дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны

    У Нобэлеўскага камітэту цікавае разуменьне слова «мір», калі прэмія прысуджаецца разам прадстаўнікам дзьвюх краін, якія напалі на трэцюю. Ні расейскія, ні беларускія арганізацыі не змаглі арганізаваць супраціў гэтай вайне. Сёлетняя Нобэлеўская прэмія — гэта проста «супэр».

    «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты»

    Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў зьняволены беларускі апазыцыйны лідэр Алесь Бяляцкі. Яго шматгадовая мірная барацьба за дэмакратычную #Беларусь была прызнаная і будзе працягваць натхняць суайчыньнікаў супрацьстаяць тыраніі Лукашэнкі.

    Сьвятлана Алексіевіч

    «Лічу Бяляцкага міталягічнай фігурай беларускай барацьбы. Заслужыў — гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно яго прэмія».

    Сьвятлана Ціханоўская

    «Алесь Бяляцкі — гонар беларусаў. Гэтая ўзнагарода — яшчэ і прызнаньне ўнёску ўсіх беларускіх праваабаронцаў у забесьпячэньне міру і правоў чалавека».

    Чытайце яшчэ:

    Лауреатом Нобелевской премии мира назвали Алеся Беляцкого

    “Праўда — яна адна”. Апошняе слова галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай

    Белорусский расследовательский центр обжалует в суде признание его расследования экстремистскими материалами

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці