Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Аўтамабільны сайт av.by перайшоў на беларускую мову на iOS- і Android-платформах
Пра гэта ў сваім ФБ паведаміў CEO av.by Зміцер Геранін
Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»
Гэты фільм журналісты хацелі зняць яшчэ ў Гродне, у тым горадзе, адкуль родам героі карціны. Але зрабіць гэта не ўдалося, бо падзеі 2020 года ў Беларусі вымусілі многіх гродзенцаў пакінуць свае дамы, як, уласна, і аўтараў гэтага фільма. Ужо ў Польшчы, каб працягнуць гісторыю з успамінамі пра стары Гродна, журналісты сталі шукаць рэпатрыянтаў — тых людзей, якія з’ехалі з горада пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. З’язджалі яны дзецьмі. Гэтых людзей знайшлі ў розных месцах Польшчы. Яны не хацелі пакідаць свае дамы, але новая ўлада дыктавала свае ўмовы: Сібір ці Польшча. Сёння яны — апошнія сведкі Гродна 1930-40-х гадоў, з якімі мы можам пагутарыць.
Сёння свой Дзень нараджэння за кратамі адзначае журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» Сяргей Гардзіевіч
Журналіста асудзілі на 1,5 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму
З пачатку вайны Расіі супраць Украіны загінулі 34 журналісты
Ва Ўкраіне ў баях загінуў яшчэ адзін журналіст. Уладзімір Чапавы з пачаткам вайны мабілізаваўся ў войска.
«Шкадую, што «Клуб рэдактараў» выходзіць не кожны дзень»: Іван Эйсмант пра сваё бачанне кірункаў сучаснай журналістыкі
"Зараз я спрабую намаляваць свет, дзе выдаляюць на працягу хвіліны з YouTube, дзе закрываюць платформы ў цэлых краінах і на кантынентах, штрафуюць за прагляды тэлеканалаў, а за распаўсюджанне кантэнту беларускіх і расійскіх СМІ ў некаторых краінах абмяркоўваюць увядзенне крымінальнай адказнасці", - гаворыць Іван Эйсмант. Пра якія медыя клапоціцца старшыня Белтэлерадыёкампаніі ў інтэрв'ю газеце "Звязда"? Выбралі самыя цікавыя моманты з гутаркі.
Цяпер падтрымаць БАЖ можна і праз Patreon
Вы можаце падтрымаць працу БАЖ праз Patreon — гэта выдатная пляцоўка, якая дапамагае з невялікіх данатаў збіраць сродкі на вялікія справы.
Галоўны рэдактар The Village Украіна Андрэй Баштовы ідзе на службу ў ЗСУ
Выдавец і сузаснавальнік The Village Украіна Андрэй Баштовы часова пакідае пасаду галоўнага рэдактара ў сувязі з мабілізацыяй ва Узброеныя сілы Украіны.
Как справляться с чувством вины, если ты уехал или остался, но все равно его испытываешь
Политические события 2020 года наложили свой отпечаток на жизнь белорусов. Чувство вины знакомо практически каждому, кто принимал в них активное участие или стал их свидетелем. Не так важно, остался человек в стране или вынужденно покинул ее, поскольку проблема не разрешилась, и большинство до сих пор в той или иной мере живут в состоянии стресса.
Попробуем разобраться, как научиться справляться с чувством вины и вернуться к спокойной жизни, насколько это позволяют обстоятельства.
Што адбываецца са справай журналісткі Кацярыны Андрэевай? Дэталі
Матэрыялы новай крымінальнай справы супраць яе былі перададзеныя ў суд у сярэдзіне красавіка. Яны знаходзяцца там ужо даўжэй, чым працягвалася следства.
У Расіі забаранілі доступ да сайта газеты «Белорусы и рынок»
У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах Radio France internationale і газеты "Белорусы и рынок". Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга.
«Мне не гавораць, куды адправілі Ігара». Журналіста Свабоды Лосіка этапавалі з СІЗА
Аб тым, што Ігара Лосіка этапавалі з гомельскага СІЗА-3 яго жонка Дар’я Лосік даведалася выпалкова, калі ў аўторак 21 чэрвеня прыехала забраць непатрэбныя яму рэчы.
Визуал Instagram-страницы Hrodna.life признали экстремистским
Экстремистскими признали визуальные материалы — изображения, логотип, водяной знак. Такое решение принял суд Ленинского района Гродно 13 июня. Информация об этом появилась в республиканском списке экстремистских материалов.
У Гродне затрыманы Мікалай Маркевіч
Дырэктара фірмы «Клас-Тур» Мікалая Маркевіча затрымалі каля 12.00 21 чэрвеня прама на офісе. Відавочцы затрымання мяркуюць, што працаваў ГУБАЗ — Маркевіча «скруцілі».
У Кіеве з’явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага
У Кіеве з'явяцца вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага. Такія новыя назвы рэкамендавала экспертная камісія, іх падтрымалі ўдзельнікі анлайн-галасавання. Пры гэтым варыянт з Каліноўскім перамог у прапановах па перайменаванні і вуліцы Брэсцкай, і Астраханскай (і гэта не дзіўна — за Украіну ваюе беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага). Варыянт з Караткевічам перамог у прапановах па перайменаванні вуліцы Дабралюбава.
Каця Пытлева: журналісту падчас вайны важна трымаць галаву халоднай
На ютуб-канале Кацярыны Раецкай «Родненькія» пра псіхалогію журналіста, пра этыку і прафесійныя прынцыпы падчас вайны распавяла праграмны дырэктар Malanka Media, журналістка Каця Пытлева. Прапануем самыя цікавыя цытаты.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці