• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CROSS-BORDER MEDIA CAMP on SDGs для журналістаў, якія цікавяцца тэмай устойлівага развіцця (дэдлайн 31 ліпеня)

    IDEM – Інстытут дэмакратыі, СМІ і культурнага абмену прапануе  для журналістаў і журналістак з Беларусі, Малдовы, Польшчы, Нямеччыны і Украіны, якія цікавяцца тэмай устойлівага развіцця, некалькі анлайн-сустрэч + жывы семінар у Берліне

    Што будзе? 

    • Інтэнсіўны абмен меркаваннямі з калегамі на анлайн-семінарах;
    • 5‑дзённая сустрэча ў Берліне з наведваннем рэдакцый, медыяарганізацый і даследчых інстытутаў;
    • Лекцыі і дыскусіі з экспертамі з усіх 5 краін па тэмах устойлівага
    развіцця; 
    • практычныя заданні і інтэрактыўныя практыкаванні;
    • Абмен меркаваннямі з трэнерамі і журналістамі-эколагамі з
    Нямеччыны ў штодзённых рэдакцыйныя сустрэчы па вашых тэмах;
    • Падтрымка ў вызначэнні тэмы, кантактах з экспертамі,
    плане даследаванняў і падрыхтоўцы заяўкі на грант

    У канцы праграмы ўдзельнікі змогуць
    папрацаваць у групах над стварэннем праекту і звярнуцца да спонсара за фінансаваннем для яго рэалізацыі.

    Дэдлайн 31 ліпеня
    Працоўная мова: ангельская 

    Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове) 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.