Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Еўрапейскі «Оскар» за лепшы дакументальны фільм будзе ўручаць Андрэй Гнёт
Андрэя Гнёта запрасілі на цырымонію ўзнагароджання прэміяй Еўрапейскай кінаакадэміі. Ён будзе ўручаць узнагароду за лепшы дакументальны фільм года. Пра гэта паведамляе канал «Свяшчэнны Белавуд» са спасылкай на аднаго з чальцоў Еўрапейскай кінаакадэміі Аляксея Палуяна.
Цэнтр новых ідэй шукае PR-менеджэра (дэдлайн — 13 снежня)
Цэнтр новых ідэй адкрыў вакансію: шукаюць PR-менэджэрку ці менэджэра ў каманду на поўны працоўны дзень.
Як я мяняю жыццё з дапамогай ШІ-псіхолага. Досвед журналісткі Еўрарадыё
Жуналістка Еўрарадыё Марыя Вайтовіч падзялілася досведам камунікацыі з ШІ-псіхолагам: як штучны інтэлект дапамагае палепшыць настрой, самаарганізавацца і знайсці матывацыю на важныя справы.
Блогер Vadimati з’ехаў з Беларусі пасля прызнання «экстрэмісцкім» яго акаўнта ў Instagram
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь. Відэа з ім у варшаўскім аэрапорце апублікавала ў сваім Instagram актывістка страйкама з Гродна Юлія Сліўко.
Беларуску будуць судзіць за інтэрв’ю «Белсату», дадзенае яшчэ ў 2021 годзе
16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца разгляд справы супраць Таццяны Васільевай, паведамляе «Вясна». Жанчына з’ўляецца маці палітвязынкі Юліі Лаптановіч, якая ўжо тры гады знаходзіцца за кратамі.
Асуджаны блогер Зміцер Казлоў не выйшаў на волю пасля суда за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Заснавальнік YouTube-канала «Серый кот» Зміцер Казлоў 28 лістапада павінен быў вызваліцца з бабруйскай папраўчай калоніі пасля чатырох з паловай гадоў зняволення. Аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна яго зноў судзілі — Змітра Казлова звінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса).
Брэсцкага журналіста Алеся Ляўчука вінавацяць па крымінальным артыкуле ў абразе Лукашэнкі
У дачыненні да журналіста Алеся Ляўчука распачалі крымінальную справу паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Справай займаецца Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Еўрапейская федэрацыя журналістаў сыходзіць з сацсеткі X
Арганізацыя мяркуе, што па этычных прычынах не можа больш прысутнічаць у сацыяльнай сетцы, якую яе ўладальнік ператварыў ў машыну дэзынфармацыі і прапаганды.
Тайны «Белых халатаў»: пра навуковую трансфармацыю і пошукі «каранавірусных грошай»
Як тэлеграм-канал перарос у незалежнае медыя пра здароўе ў Беларусі і максімальна наблізіўся да стандартаў навуковай журналістыкі.
Вакансіі на «Трыбуне»: шукаюць рэдактараў замежных аддзелаў
«Трыбуна» пашыраецца і запускае новыя прыкладанні. Выданне шукае рэдактараў, якія будуць ствараць кантэнт на замежных мовах і працаваць з сэрвісамі iGaming.
Аляксей Дзікавіцкі расказаў пра новае месца працы
Былы кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі ўзначаліць праект па стварэнні стрымінгавай платформы для незалежных беларускіх медыяў Belarus Tomorrow. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
БАЖ запрашае калег на Форум журналісцкіх арганізацый Балтыі і пераследаваных журналістаў. Рэгістрацыя
Як і кожны год, у снежні Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы запрашаюць калег на тэматычны медыйны форум, які традыцыйна пройдзе ў будынку Сейма Літвы. Селёта галоўнымі тэмамі форуму стануць новыя трансгранічныя выклікі і пагрозы для журналістаў, а таксама выкарыстанне штучнага інтэлекту ў беларускіх рэдакцыях і рэдакцыях краін Балтыі.
Анлайн-інтэнсіў ад Школы журналістыкі IFAE (да 16 снежня)
Школа журналістыкі IFAE запрашае на анлайн-заняткі па розных аспектах журналістыкі для тых, хто хоча развівацца ў гэтай прафесіі. Вэбінары правядуць дасведчаныя выкладчыкі-практыкі з вядучых беларускіх медыяў.
Падтрымліваючы вэбінар «Крыніца сілы: здабыццё ўнутраных і знешніх рэсурсаў» (5 снежня)
Free Belarus Center запрашае на падтрымліваючы вэбінар «Крыніца сілы: здабыццё ўнутраных і знешніх рэсурсаў».
Аліна Коўшык адмовілася каментаваць звальненне на «Белсаце»
Пасля з’яўлення інфармацыі пра тое, што Ігар Кулей быў звольнены з пасады кіраўніка рэдакцыі навінаў «Белсата», інфармацыйны аддзел БАЖ паспрабаваў даведацца пра сітуацыю і даць магчымасць выказацца абодвум бакам.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці