Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Сяргей ЗАКОННІКАЎ: “Бог дае толькі іскрынку. Каб полымя творчасці ахапіла душу, трэба самому развівацца”
Можна сказаць, што гэта творчае крэда журналіста, публіцыста, паэта і ганаровага сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Законнікава.
Іскрынка гэта з’явілася ў яго душы яшчэ ў школе, калі пісаў артыкулы ў раённую ды абласную газету “Віцебскі рабочы”. А полымя супраціву фанабэрыстасці ды хлусні, думаю, занялося яшчэ тады, калі яго, дзевяцікласніка, пачалі цкаваць былыя камандзіры партызанскіх брыгад. Бо напісаў малады селькор нарыс пра дзяўчыну-падпольшчыцу, якую фашысты закатавалі, а тых камандзіраў не ўзгадаў… Бо гэта “патрыятычнае дзяўчо”, як лічыў Законнікаў, выхавалі бацькі, а не яны.
Калі вучыўся на філфаку ў Мінску, пісаў у рэспубліканскую прэсу. Але і тут сутыкнуўся з фарысействам, калі ідэалагічныя халуі сфабрыкавалі на яго данос. Законнікава нават з камсамола хацелі выключыць. Але малады журналіст усё перажыў і стаў вядомым паэтам. А халуі так і засталіся халуямі. Хаця нерваў Законнікаву папсавалі не дай божа. Нешта падобнае ў яго жыцці паўтарылася і ў даволі сталыя гады. Скажыце, а дзе вы бачылі журналіста ці пісьменніка, які адстойвае справядлівасць ды крытыкуе прыкарытнікаў, якога б улада не цкавала?
Толькі не счарствеў душой паэт, не азлобіўся, дагэтуль не згубіў пачуццё гумару. З адной такой гісторыі мы і пачалі размову.
Прэс-ланч Adami Media Prize з удзелам Дар’і Жук у офісе БАЖ ФОТАРЭПАРТАЖ
12 верасня ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшоў прэс-ланч Adami Media Prize з удзелам кінарэжысёркі Дар'і Жук.
Жыхара Віцебска асудзілі за распальванне міжнацыянальнай варожасці за відэазапісы “Вконтакте”
У Віцебскім абласным судзе скончыўся разгляд справы 28-гадовага Пятра Трублінскага. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 130 ч. 1 Крымінальнага Кодэкса РБ. Калі хлопец не абскардзіць прысуд, то ён мае ўступіць у сілу 23 верасня.
У Мінску сайт «Медуза» назвалі «ўдарнай інфапрыладай NATO»
У Мінску папулярны рускамоўны сайт "Медуза" назвалі "ўдарнай інфармацыйнай прыладай NATO у сацмедыя". Такі слайд быў паказаны расійскім палітолагам Ігарам Панарыным на Міжнародным медыяфоруме, які праходзіць у беларускай сталіцы і арганізаваны Міністэрствам інфармацыі. Фота ў Telegram змясцілі "Адкрытыя медыя".
У Адміністрацыі прэзідэнта новы галоўны ідэолаг — былая рэдактарка «Вячэрняга Мінска» і «Мінскай праўды»
Як стала вядома «Нашай Ніве», змяніўся кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Замест Аляксандра Ільясевіча на гэтую пасаду прызначаная Вольга Шпілеўская. Хто яна?
«Мы жывем у візуальную эпоху, калі добрую фатаграфію тэкст не заменіць». Сяргей Балай пра фатаграфію і страчаныя магчымасці
Фатограф, фотарэдактар Сяргей Балай разважае пра ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі свайго цэха, каштоўнасныя арыенціры і сэнс у ратацыі пакаленняў у рэдакцыях.
Віншуем Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!
Віншуем аднаго з лепшых беларускіх аналітыкаў, сапраўднага майстра журналісцкай справы і сябра нашай арганізацыі Аляксандра Класкоўскага з юбілеем!
Брэсцкі суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца
Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).
Паўлюк Быкоўскі — пра важнасць магчымасці ананімных каментароў
Госьць «Інтэрвію тыдня» — мэдыя-аналітык, карэспандэнт «Нямецкай хвалі» ў Беларусі Паўлюк Быкоўскі. Ён разважае пра тое, чаму ўлады змагаюцца з камэнтарамі ў інтэрнэце, заяўляе, што ананімнасьць — гэта важная рэч у забесьпячэньні свабоды выказваньняў, і тлумачыць, якую вэрсію падзеяў выдаюць замежным партнэрам беларускія дыпляматы.
Публичная лекция по кибербезопасности (18 сентября)
Что? Публичная лекция «Как заниматься кибербезопасностью там, где это никому (пока) не нужно»
Кто? Арман Абдрасилов - ЦАРКА (Центр анализа и расследования кибер атак, Астана, Казахстан), директор
Где? Галерея TUT.BY, г. Минск, пр-т Дзержинского, 57, бизнес-центр «Omega Tower», 9-й этаж
Когда? 18:00, 18 сентября
З журналістаў «Белсата» ўсё ж такі знялі абмежаванне на выезд з краіны
З журналістаў Вольгі Чайчыц і Андрэя Козела, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат» знялі абмежаванне на выезд з краіны.
«Пользователи будут песочить власть в соцсетях, до которых у спецслужб руки коротки»
Медийщики комментируют проект постановления об идентификации пользователей на форумах.
Юрый Зісер: “Справа Белта” паказала, што і без ідэнтыфікацыі каго трэба знойдуць
Міністэрства інфармацыі распрацавала праект пастановы Саўміна "Аб зацверджанні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнет-рэсурса". Ён вынесены на грамадскае абмеркаванне.
Вядучы НТВ абмацюкаў, выгнаў са студыі і захацеў збіць украінскага госця ВІДЭА
Вядучы ток-шоу «Месца сустрэчы» на НТВ Андрэй Норкін выдаліў са студыі ўкраінскага эксперта, які яго перапыніў, а затым груба паскардзіўся на тое, што не можа яго збіць.
Каб пісаць каментары ў інтэрнэце, давядзецца пакідаць свой нумар тэлефона ПРАЕКТ ПАСТАНОВЫ
У інтэрнэце апублікаваны праект Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурса. Гэты дакумент тлумачыць, як чытачы сайтаў змогуць пакідаць каментары ў інтэрнэце.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці