Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Крымінальную справу журналіста Зьмітра Галко перадалі ў суд
Арыштаваны Зьміцер Галко завяршыў знаёмства з крымінальнай справай, паводле якой ён абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяньнях да супрацоўніка міліцыі.
Віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымалі, бо ён перашкаджае «Славянскаму базару»
Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС гораду. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы — ці ў суд, ці зноў у міліцыю.
Афіцыйны саюз журналістаў адмовіўся абмяркоўваць з БАЖам змены ў закон аб СМІ
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Заяву Дэзіра распаўсюдзіла 18 чэрвеня прэс-служба АБСЕ.
Сяргей Ваганаў: Яўрэйскі акцэнт
Сяргей Ваганаў: Яўрэйскі акцэнт
БАЖ далучаецца да звароту грамадскіх лідараў у пытанні Курапатаў
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" далучаецца да звароту грамадскіх лідараў да прэзідэнтаў Германіі, Польшчы, Аўстрыі ды Ізраіля ў пытанні Курапатаў.
У панядзелак грамадскія дзеячы Беларусі звярнуліся да кіраўніцтва Германіі, Польшчы, Аўстрыі ды Ізраіля з заклікам уключыць наведванне Курапат у праграму бліжэйшага афіцыйнага візіту ў Беларусь.
Змены ў закон “Аб СМІ” ― лібералізацыя ці новыя абмежаванні? Абмяркоўваюць Лукашук, Канапацкая і Агееў
Дэпутаты канчаткова ўхвалілі праўкі ў закон “Аб СМІ”, праўда, улічыўшы асобныя прапановы журналістаў і незалежных экспертаў. Дадаўшы ў закон магчымасць абскардзіць у судзе блакіроўку сайта, дэпутаты пакінулі магчымасць блакаваць любое СМІ без рашэння суда і патрабаванне ідэнтыфікацыі каментатара.
Камісія: Матэрыял Шчыраковай “Асцярожна: Мова варожасці ў каментарах” не ўтрымлівае парушэнняў этыкі
ПАСТАНОВА
Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 12 чэрвеня 2018 года.
Конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры (да 15 жніўня)
Амбасада ЗША у Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе. Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі ЗША і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце. Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.
“Медыя і актывісты: хто каму вінен?” — дыскусія адбылася ў Брэсце
Мерапрыемства ладзілася ў межах прэс-клуба, на які былі запрошаныя прадстаўнікі друкаваных СМІ, радыё, тэлебачання, анлайн-выданняў, а таксама фрылансеры і блогеры.
«БАЖ-ДЖЭМ — маркоўны фрэш» ФОТААГЛЯД
14 – 15 чэрвеня Лунінецкая філія ГА «БАЖ» зладзіла традыцыйны прэс-тур. У гэтым годзе ён называўся «БАЖ-Джэм — маркоўны фрэш». Удзельнікі прэс-туру мелі магчымасць наведаць аптовы клубнічны рынак, пазнаёміцца з людзьмі, якія вырошчваюць клубніцы для продажу, а таксама распытаць уласніка вялікай фермерскай гаспадаркі Уладзіміра Навіцкага пра тое, як можна паспяхова весці справы ў сельскагаспадарчай галіне. "На дэсерт" быў сплаў на байдарках па рацэ Ваўчанка.
Прапануем вам фотаагляд Аляксандра Зянкова.
Віншуем Юлію Сівец і Міколу Бянько з нараджэннем дачушкі!
“Планета людзей” на выставе ў фотаклубе” Гродна”
Фатограф Алесь Пасечнік паказвае свае здымкі з падарожжаў па свеце на выставе “Планета людзей”. Выстава адчынілася 14 чэрвеня 2018 года ў памяшканні фотаклуба “Гродна”.
Андрэй Бастунец каментуе змены ў заканадаўства аб СМІ, прынятыя Палатай прадстаўнікоў ДАКУМЕНТ
У чацвер Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла папраўкі ў закон аб СМІ ў другім чытанні. У параўнанні з першым чытаннем, у законапраект былі ўнесеныя некаторыя змены (выніковы тэкст законапраекта). Па вялікім рахунку практычна ўсе праблемныя нормы, на якія звярталі ўвагу прадстаўнікі медыясупольнасці, у тым ліку БАЖ, захаваліся.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці