• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Скажы дзякуй, што нічога табе не падкінулі». Блогеру Андрэю Павуку даслалі пагрозы і абразы напярэдадні суда

    Напярэдадні слухання судовай справы аб спагнанні з міліцыі маральнай шкоды за абвінавачванні ў мініраванні будынкаў дзяржаўных устаноў, блогер і сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі атрымаў на свой адрас у Viber  пагрозу ад невядомых асобаў. Тэкст пагрозы блогер апублікаваў у Facebook.

    “Заўтра суд, і ты яго прайграеш, — пішуць  Павуку незнаёмыя асобы. — Тэма з вобшукам была створана для таго, каб ты задумаўся пра свае паводзіны, закрыў свой ванючы рот і ўладкаваўся на працу. Скажы дзякуй, што нічога не падкінулі. Калі будзеш займацца сабатажам і ачарненнем існуючай улады, будуць прымацца меры ў дачыненні да цябе. Сядзеш і твая (непрыстойнасць) жонка будзе перадачкі насіць”.

    Тэкст пагрозы напісаны па-руску з арфаграфічнымі і сінтаксічнымі памылкамі, каб выглядаў прастамоўным. Напрыканцы  невядомыя папярэджваюць блогера: “Думаю, ты нас зразумеў. Не гуляй з агнём”.

    Андрэй Павук лічыць, што перад судом, прызначаным на 25 верасня, яго запалохваюць, учыняюць псіхалагічны ціск.

    “Я не збіраюся  пакідаць пагрозу без увагі. Зараз рыхтую адпаведную заяву ў Следчы камітэт”, — паведаміў Андрэй Павук карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    11 верасня ў судзе Акцябрскага раёна адбыўся папярэдні разгляд пазова Андрэя Павука да раённага аддзела міліцыі.

    Нагадаем, супрацоўнікі Акцябрскага РАУС сёлета ў сакавіку западозрылі блогера  ў адпраўцы электроннага паведамлення на пошту абласнога ўпраўлення МНС пра тэрарыстычны акт — мініраванне райвыканкама. У кватэры Павука міліцыя зрабіла ператрус, забрала на праверку камп’ютары, партатыўную відэакамеру і іншую тэхніку, якую ён выкарыстоўваў для падрыхтоўкі відэаролікаў і розных інфармацыйных паведамленняў у сацыяльных сетках.

    Блогера затрымалі. Праз пяць гадзін следчыя раённага аддзела Следчага камітэта адпусцілі яго, паколькі не было падставаў трымаць далей пад  вартай.  Пазней блогера выклікалі ў міліцыю з прычыны ілжывага паведамлення пра мініраванне будынка Мазырскага райсуда.

    Андрэй Павук, перш чым выставіць пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 25 тысяч рублёў, звяртаўся ў органы пракуратуры на гвалтоўныя дзеянні міліцыі, але тыя не знайшлі падставаў для пракурорскага рэагавання.

    На папярэднім разглядзе  справы  ў судзе прадстаўнік Акцябрскага РАУС, начальнік крымінальнага вышуку Міхаіл Шыловіч, патрабаванні блогера не прызнаў. Тлумачыў, што супрацоўнікі міліцыі “дзейнічалі ў межах існуючага заканадаўства”.

    Блогера абразіла тое, што яго, бацьку дваіх дзяцей, зрабілі мінёрам, нейкім падрыўніком і ледзь не тэрарыстам. Вінавацілі  ў мініраванні Акцябрскага  райвыканкама,  а пасля і Мазырскага суда.  Андрэй Павук да гэтага часу не можа высветліць ні ў міліцыі, ні ў Следчым камітэце, ні ў пракуратуры, на якой падставе яго залічылі ў мінёры? І што гэта за “дастатковыя падставы”, паводле якіх можна ўчыняць здзек над чалавекам і яго сям’ёй.

    Суд паводле пазова блогера Павука да Акцябрскага РАУС мае адбыцца 25 верасня а 14 гадзіне. У якасці суадказчыка  па справе суддзя Уладзімір Васілеўскі выклікаў упраўленне дзяржаўнага казначэйства па Гомельскай вобласці Галоўнага дзяржаўнага казначэйства  Міністэрства фінансаў Беларусі.

    Старшыня ГА «БАЖ», юрыст Андрэй Бастунец падкрэслівае: у выпадку пагроз і абраз журналісту абавязкова трэба напісаць заяву ў міліцыю. 

    Праваахоўныя органы абавязаны прыняць заяву, правесці праверку па фактах, знайсці вінаватага і прыцягнуць яго да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці