Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога
Каманда энтузіястаў, якія працуюць над стварэннем унікальнага альманаха «Жэўжык», звярнулася па дапамогу. «Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сапраўдны культурны праект, які дапамагае дзецям і падлеткам пазнаць беларускую мову і культуру.
Освободили в один день: история семьи политзаключенных из Беларуси
За последние месяцы Александр Лукашенко помиловал несколько десятков политзаключенных в Беларуси. 3 июля на свободу вышли супруги Полина Половинко и Дмитрий Лукша. Их историю рассказывает DW.
Глыбоцкая раёнка напісала пра «экстрэмісцкую дзейнасць» журналіста з Глыбокага і яго калегі
Галоўны рэдактар Андрэй Панкрат надрукаваў на сайце дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» артыкул пад назвай «Замежную дзейнасць глыбачаніна прызналі экстрэмісцкай».
Працягваецца збор на падтрымку Андрэя Гнёта
Цяпер Андрэй Гнёт чакае паўторнага разгляду сваёй справы аб экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь. Журналіст, між тым, абавязаны забяспечваць, акрамя судовых выдаткаў, сваё ўтрыманне пад хатнім арыштам, свае побытавыя і медычныя патрэбы.
У Гомельскім універсітэце вярнуліся да выкладання журналістыкі
Адпаведная спецыяльнасць ізноў адкрылася на базе філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Сёлета журналістыку вывучаюць 16 чалавек, дзевяць з іх паступілі па мэтавым накіраванні ад СМІ Гомельшчыны, паведамляе Дом прэсы.
Прапагандысты пахваліліся статыстыкай праглядаў на Videobel.by
«Усё прайшло па плане», — расказала гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч пра першы дзень працы дзяржаўнага відэахосцінга Videobel.by.
«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў падрабязнасці дэпартацыі з Грузіі
Кажа: «У вас віза польская?». Адказваю: «Так, у мяне віза польская». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як іх не ўпусцілі назад у Грузію пасля кароткай паездкі ў Еўропу.
«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі
Чатыры гады таму рэдактарка канала «Мая Краіна Беларусь» Ірына Шчасная з’ехала з бяспечнага Кіева ў Мінск, бо не магла без Радзімы. Два месяцы таму Шчасная зноў пакінула Беларусь — на гэты раз за яе плячыма палітычны тэрмін, здзекі за кратамі і незагойныя раны ўнутры. «Наша Ніва» пагутарыла з Ірынай пра гэты час і яе новае […]
Каманда БАЖ прыняла ўдзел у журналісцкім турніры па футболе ў Друскеніках. ФОТА
14 верасня каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў чарговы раз прыняла ўдзел у міжнародным журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках.
Вядомага беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, дзе ён жыў апошнія гады
Гэтай ноччу Андрэй разам з дачкой вяртаўся ў Грузію з Польшчы, аднак быў не ўпушчаны ў краіну ў аэрапорце Кутаісі. Пра гэта журналіст паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.
Футбольная культура і культурны футбол: нечаканыя факты пра вядомых людзей
14 верасня ў літоўскім Друскінінкаі пройдзе традыцыйны Міжнародны турнір па футболе сярод журналістаў. Перад пачаткам турніра з дапамогай артыкулу ад Wir.by распавядзем, чаму футбол ад самага пачатку прыцягваў дзеячаў культуры. Вось карткі з нечаканымі фактамі пра вядомых людзей і іх адносіны з гэтым відам спорту.
Як журналісту трапіць на міжнародныя кінафестывалі
Дзе і як шукаць грошы на паездкі і акрэдытацыю, калі ты пішаш пра кіно? Press Club Belarus запытаўся ў кінажурналіста (і крытыка) Тараса Тарналіцкага – адразу як ён вярнуўся з Венецыянскага кінафэстываля. Чытайце досвед калегі, а таксама інсайты пра сістэму акрэдытацыі ў Венецыі.
Журналіста Уладзіміра Хільмановіча ўнеслі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС
Адпаведнае рашэнне прынята сёння, 13 верасня, і сёння ж імя і прозвішча гродзенскага журналіста з’явілася на сайце ведамства ў абноўленым спісе асобаў, «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці».
На Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу
У 2020 годзе палітвязню прысудзілі 5 гадоў зняволення, ён павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года. Але рэжым, відаць, не збіраецца выпускаць Міколу з турмы.
BayBus запускае мультысерыял па вершах Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»
Штопятніцы BayBus будзе радаваць дзетак новымі серыямі мульсерыяла: усяго зроблена 16 выпускаў на аснове добрай дзіцячай літаратуры.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці