Сілавікі арыштавалі мазырскую блогерку Паліну Зыль
Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяўчыне выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фарміравання». Яна чакае суда ў СІЗА.
![Сілавікі арыштавалі мазырскую актывістку і блогерку Паліну Зыль](https://baj.media/wp-content/uploads/2025/02/zyl-1.webp)
Паліна Зыль. Фота: «ВКонтакте»
Паліне 31 год. Яна родам з Ельска, вучылася ў Мазыры. У 2020‑м дзяўчына трапляла на суткі.
Разам з Палінай быў затрыманы і яе малады чалавек, Максім Шуканаў. У чым яго абвінавачваюць — невядома.
«Наша Ніва» падкрэслівае, што блогерка і яе малады чалавек былі аб’яўлены беларускімі ўладамі ў вышук, але вырашылі застацца ў Беларусі. Увесь гэты час яны імкнуліся не кантактаваць з дзяржорганамі. Аднак нядаўна Максіму Шуканаву спатрэбілася медыцынская дапамога. Невядома, ці патрапіла інфармацыя ад медыкаў да сілавікоў, ці пару проста зафіксавалі камеры відэаназірання, аднак у выніку яны былі затрыманыя на вакзале ў Мінску.
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)