Аўтарская калонка Эдуарда Мельнікава
Нарадзіўся у г. Бабруйску 1-га сакавіка 1951 года. Бабруйск, як вядома, – гэта ў Беларусі. Хаця і не зусім...
Бабруйскае дзяцінства – вольнае, «дваравое» - вельмі хутка скончылася і настала пара абіраць шлях. Яшчэ школьнікам друкаваўся ў бабруйскай тагачаснай газеце «Камуніст», а таму меркаваў (хутчэй за ўсе, памылкова), што журналістыка – як раз тая прафесія, дзе волі будзе болей, чым паўсюль. Акрамя таго, хацелася чымсьці дапамагаць людзям (так заявіў падчас уступных іспытаў на журфак БДУ), а таксама імкнуўся і надалей чытаць цікавыя і мудрыя кніжкі. Да гэтага прыахвоціўся з дзяцінства. Можа, і дарма...
Так ці інакш, у 1967 годзе паступіў на журфак, і з трэцяга курса быў пазаштатным карэспандэнтам (зараз бы сказалі: «фрылансерам») на Беларусім радыё і Беларусім тэлебачанні. Потым – сорак пяць гадоў у журналістыцы: тэлерэпарцерам, вядучым, прэсавым сакратаром, выкладчыкам, ізноў вядучым, але на замежным тэлеканале, ізноў выкладчыкам, але ў замежным універсітэце.
Гэтая праца мае на мэце ўсё тое ж: дапамагаць людзям. Але зараз, на схіле гадоў, ёсць цвёрдае разуменне: людзі самі павінны будаваць сваё жыцце. А ты мусіш дапамагаць, калі хочаш. І калі можаш.
Вось і ўсё.
Речь при получении Нобелевской премии (Стокгольм, никогда в жизни)
Речь при получении Нобелевской премии (Стокгольм, никогда в жизни)
Речь при получении Нобелевской премии (Стокгольм, никогда в жизни)
Речь при получении Нобелевской премии (Стокгольм, никогда в жизни)
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці