• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ рэкамендуе журналістам пераводзіць камунікацыю з Telegram на больш бяспечныя пляцоўкі

    Пераходзіць з Telegram на больш бяспечныя пляцоўкі рэкамендуе калегам Беларуская асацыяцыя журналістаў пасля заявы стваральніка месенджара Паўла Дурава аб змене палітыкі прыватнасці.

    Ці бяспечна зараз камунікаваць праз Telegram?

    Павел Дураў. Калаж: themoscowtimes.com (фота: старонка Паўла Дурава ў «Інстаграме» / pixabay.com)

    “Пасля апублікаванага ўчора рашэння ні ў каго з нас няма гарантый бяспекі перапіскі ў “Телеграме”, — заявіў “Позірку” намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    “Фактычна можна сказаць, што неканфідэнцыйнасць даных у “Телеграме” залежыць ад асабістых інтарэсаў Паўла Дурава. Безумоўна, гэта нясе пагрозу. Калі ўжо заяўлена, што “Тэлеграм” гатовы супрацоўнічаць з уладамі, відавочна, што такое супрацоўніцтва можа тычыцца і Беларусі, — адзначыў Гарэцкі.

    — Гэта адчувальна, і мы думаем, што гэта парушае ў нашым выпадку правы журналістаў. Таму што законы еўрапейскіх краін і Беларусі ў тым ліку абараняюць крыніцы інфармацыі журналіста. І ў выпадку, калі супраць журналістаў будуць прымяняцца такія дзеянні — збор інфармацыі ці ўвогуле наданне доступу да перапіскі, гэта будзе грубым чынам парушаць правы журналістаў, якія ва ўсіх краінах абароненыя асобна”.

    Паводле слоў прадстаўніка прафесійнага аб’яднання, БАЖ рэкамендуе калегам “ужо цяпер перавесці ўнутраную камунікацыю, рэдакцыйныя чаты, дзе ўтрымліваецца інфармацыя, раскрыццё якой уладам можа несці пагрозу, у іншыя месенджары, якія лічацца цяпер больш бяспечнымі”.

    “Sig­nal, Slack і падобныя платформы — гэта, можа, не так зручна, але цяпер павялічылася верагоднасць таго, што аднойчы раніцай мы можам прачнуцца, а інфармацыя, якую мы ўчора з калегамі абмяркоўвалі ў чаце, стала публічнай. Калі гэта нейкая прыватная інфармацыя — то палова бяды, могуць быць іміджавыя, рэпутацыйныя страты, а іншая справа, калі яна ўплывае на бяспеку людзей, і гэта будзе вельмі сумна”, — адзначыў Гарэцкі.

    Ён заклікаў таксама “безумоўна ўсюды ўключаць аўтавыдаленне ў чатах — нават калі чалавек забыўся нешта пачысціць, яно пачысціцца само”.

    “Такім чынам, рэкамендацыя БАЖ: пераносіць працоўныя чаты на Slack або Sig­nal. Гэта дае адчувальна большую гарантыю, што даныя заўтра не апынуцца ў беларускіх уладаў і не прывядуць да пасадкі крыніц інфармацыі, супрацоўнікаў, якія засталіся ў краіне”, — сказаў суразмоўца.

    Стварылі акаўнт у Telegram да 2021 года і карыстаецеся дагэтуль? Расказваем, чым гэта небяспечна і што можна зрабіць, каб абараніць сябе

    Паводле яго слоў, няма вострай неабходнасці пераносіць з “Телеграма” ўсю камунікацыю. “У многіх арганізацыях, у тым ліку ў аддзелах рэдакцый, простая камунікацыя, без адчувальнай інфармацыі, вядзецца праз гэты месенджар. Проста трэба ранжыраваць інфармацыю. Калі гаворка ідзе пра нейкую таямніцу, перасылку дакументаў — справаздач, дамоваў і г.д., гэта дакладна павінна быць у бяспечных месенджарах і на бяспечных паштовых сэрвісах”, — патлумачыў прадстаўнік БАЖ.

    “У кожнага канала камунікацыі ёсць свае плюсы і мінусы, але як мінімум у двух названых — Slack і Sig­nal — ёсць зразумелая палітыка працы з уладамі, — адзначыў ён. — І ёсць разуменне ў нас, у БАЖа, што ні Slack, ні Sig­nal, ні паштовыя сэрвісы gmail, pro­ton­mail ні ў якім разе беларускім уладам інфармацыю не выдадуць”.

    Адказваючы на пытанне, ці не мае намеру БАЖ прэвентыўна звязацца з камандай “Тэлеграма”, Гарэцкі паведаміў, што была размова са спецыялістамі, якія маюць досвед камунікацыі з “Тэлеграмам”.

    “Яны лічаць бессэнсоўным зварот у “Тэлеграм”, таму што “Тэлеграм” — гэта невялікая каманда людзей, якія, на думку нашых калег, выдатна разумеюць сітуацыю і ў Беларусі, і ў Расіі, але наўрад ці цяпер мы можам неяк паўплываць на іх рашэнні. Хутчэй сёння наша бяспека ў “Тэлеграме” залежыць ад асабістых інтарэсаў Дурава, яго блізкіх і каманды”, — сказаў Гарэцкі.

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Намеснік старшыні БАЖ звярнуўся таксама да аўдыторыі незалежных СМІ. “Трэба максімальна засцерагчы сябе ад магчымасці дэананімізацыі. Сёння беларуская ўлада фактычна крыміналізавала спажыванне незалежнай інфармацыі, і беларуская аўдыторыя прызвычаілася чытаць інфармацыю ў “Телеграме”. Таму наша глабальная рэкамендацыя: па магчымасці адвязаць беларускія сім-карты ад сваіх тэлеграм-акаўнтаў.

    Калі ў кагосьці ёсць магчымасць — купіць віртуальную сім-карту ў інтэрнэце або любую сім-карту суседняй краіны, дзе няма прывязкі да пашпарта, і прывязаць свой телеграм-акаўнт да іншага нумара. Самы просты варыянт — ананімны нумар у інтэрнэце, ананімная сім-карта. Усё гэта лёгка купляецца за два клікі, калі ёсць хоць нейкая плацежная картка. У выпадку раскрыцця інфармацыі гэта не будзе прывязвацца да вас, да вашага нумара і, магчыма, зберажэ ад затрымання, калі там была адчувальная перапіска”, — прапанаваў Гарэцкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці