• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мінская праўда» звярстала нумар з бел-чырвона-белым сцягам на першай паласе

    Абласная прапагандысцкая газета «Мінская праўда» апублікавала тытульную старонку нумара выдання, які мае выйсці заўтра, 21 чэрвеня. Нумар яшчэ не з’явіўся ў шапіках і паштовых скрынках, але ўжо вядома, што дызайнерам газеты не ўдалося пазбегнуць пры яго падрыхтоўцы ідэалагічнага праколу.

    бчб-сцяг у «Мінскай праўдзе»

    У гэтым нумары прапагандысты ўжо пачынаюць смакаваць юбілей перамогі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 30-гадовай даўніны. Першы тур тых выбараў, якія сталі першымі і пакуль апошнімі дэмакратычнымі ў найноўшай гісторыі Беларусі, адбыўся 23 чэрвеня 1994 года.

    Тытульная старонка гэтага нумара вытрымана ў звычайным для гэтага выдання стылі — «ярка і красачна». Яна аж стракаціць ад шматлікіх фота з Лукашэнкам ды чырвона-зялёных колераў, а ў верхняй частцы, вытрыманай у стылі дзяржаўнага сцяга, безапеляцыйна сцвярджаецца, што «Беларусь = Лукашенко».

    Вось толькі ідэолагі недагледзелі, што знак «=», выкананы белым колерам на чырвоным фоне, ператвараецца ў ненавісны рэжыму бел-чырвона-белы сцяжок. І гэта побач са словам «Лукашенко», а яшчэ побач з фота, на якім тады яшчэ малады палітык акурат дэманструе альтэрнатыўную дзяржаўную сімволіку. 

    Атрымалася вельмі сімвалічна, асабліва ўлічваючы тое, з якім імпэтам самі прапагандысты і сілавікі вышукваюць і заўважаюць нацыянальную сімволіку ў самых нечаканых месцах. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці