• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускамоўную журналістку выганялі з участку ў Гомелі, бо ў яе «польскі акцэнт»

    Інцыдэнт здарыўся на ўчастку для галасаваньня № 15 Гомельскай Цэнтральнай акругі № 33, што ў будынку каледжу чыгуначнага транспарту. На ўчастак прыйшлі журналісты, але ім забараніў там прысутнічаць старшыня ўчастковай камісіі, ён жа дырэктар каледжу — Анатоль Шэвель.

    «Мы прыйшлі працаваць на выбарчы ўчастак, і старшыня камісіі пачаў патрабаваць у нас акрэдытацыю. Я спыталася па-беларуску: пра якую акрэдытацыю ідзе гаворка, пра які менавіта закон? Анатоль Шэвель адказаў, што я ня маю права працаваць, бо я замежная журналістка, прыехала з Польшчы, бо ў мяне ён заўважыў польскі акцэнт. Я з 2001 году размаўляю на беларускай мове і ўпершыню чую, што ў мяне польскі акцэнт. Мы з калегамі ўдакладнілі ў старшыні камісіі — а зь якім акцэнтам можна размаўляць? Украінскім, расейскім? Ён прабурчаў няўцямна, што з расейскім можна», — пракамэнтавала Юлія Сівец.

    Яна супрацоўнічае з шэрагам СМІ, уваходзіць у Беларускую асацыяцыю журналістаў.

    Анатоль Шэвель не дазваляў знаходзіцца на ўчастку і карэспандэнту БелаПАН, патрабуючы «акрэдытацыю». На пытаньне, дзе можна ўзяць «акрэдытацыю», што яна сабой уяўляе, адказаць ня мог. Настойліва прапаноўваў пакінуць участак, паказваючы рукой на дзьверы. Адна з членаў камісіі нават схапіла карэспандэнта БелаПАН за куртку. Пасьля вуснай скаргі ў акруговую камісію Цэнтральнай акругі Анатоль Шэвель зьмяніў рыторыку і дазволіў журналістам працаваць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці