• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Белпошта” і “Белсаюздрук” зноў адмовілі “Газеце Слонімскай” (ДАКУМЕНТЫ)

    Абодва прадпрыемствы-манапалісты, спасылаючыся на розныя прычыны, напісалі, што не будуць займацца распаўсюдам недзяржаўнага выдання “Газета Слонімская” і яго дадатку “Отдушина”.

    “Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжана заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталогу з мэтай далейшага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП “Белпошта”, якое ім рэалізуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам”, – гаворыцца ў лісце ад 29 красавіка за подпісам першай намесніцы генральнага дырэктара прадпрыемства Алены Скрыпчык

     

    “На падставе выкладзенага, РУП “Белпошта” лічыць немэтазгодным уключэнне ў падпісны каталог выдання “Газета Слонімская”, паколькі Вашы патрабаванні не заснаваныя на нормах заканадаўства”, – піша намесніца дырэктара.

    РУП “Белсаюздрук” паведаміла, што займаецца распаўсюдам перыядычных выданняў толькі ў Мінску. “Прымаючы да ўвагі, што матэрыялы, выкладзеныя ў выданнях “Газета Слонімская” і “Отдушина”, маюць характар рэгіянальнай скіраванасці, па пытанні рэалізацыі прапанаваных Вамі газет прапануем звярнуцца ва УП “Гроднааблсаюдзрук””, – гаворыцца ў пасланні ад 29 красавіка за подпісам дырэктара прадпрыемства Ігара Дудзіча.

    Як паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ” галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук, ён ужо звярнуўся ў “Гроднааблсаюдзрук” і цяпер чакае адказу.  

    «Газеты Слонімскай» няма ў падпісным каталогу  і газетных кіёсках з 2006 г. Тады, напярэдадні кампаніі выбараў прэзідэнта, у падпісныя каталогі «Белпошты» не трапілі 16 недзяржаўных выданняў. 19 незалежных газет страцілі магчымасць распаўсюду праз шапікі «Белсаюздруку». Спробы рэдакцый і чытачоў апратэстоўваць такія дзеянні манапалістаў (у тым ліку праз суд) не далі плёну.

    Рэдакцыя “ГС” не раз звярталася да “Белпошты” і мясцовага прадпрыемства “Саюздруку” з просьбай ўзнавіць распаўсюд газеты. З адпаведным патрабаваннем звярталіся таксама калектыўнымі лістамі чытачы газеты (у 2013 годзе было сабрана каля 500 подпісаў). Але атрымалі адмовы. Не даў выніку і калектыўны зварот ў Адміністрацыю прэзідэнта.

    Распаўсюд газеты адбываецца праз падпіску ў рэдакцыі і на выездзе, а таксама праз  уласную сетку распаўсюднікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці