• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL абвясціў збор сродкаў на ўсталяванне помніка Ігару Ледніку

    Сын палітвязня Ігара Ледніка адкрыў збор на платформе BYSOL на надмагільны помнік свайму бацьку.

    Ігар Леднік. Фота: Вясна

     

    «Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваныя на ўсталяванне помніка», — піша мужчына.

    Сума збора — 2000 еўра. Далучыцца можна па спасылцы

    Пра смерць за кратамі грамадскага актывіста і публіцыста з Барысава Ігара Ледніка стала вядома 20 лютага 2024 года. Ён памёр у Мінскай раённай бальніцы, куды яго прывезлі з бабруйскай калоніі № 2. Прычынай смерці назвалі спыненне сэрца.

    Ігар Леднік быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (артыкул. 367 Крымінальнага кодекса). Падставай для пераследу стала публікацыя «Мiжнародна прызнаны нейтралiтэт Беларусi — гарантыя бяспекi у рэгiёне АБСЕ».

    Пракуратура палічыла, што ў гэтым тэксце ўтрымліваліся «свядома ілжывыя, ганебныя і зневажальныя для гонару і годнасці Лукашэнкі звесткі, злучаныя з абвінавачаннем яго ў асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва». За краты Ігар Леднік трапіў у 60-гадовым узросце і з вялікімі праблемамі са здароўем. Ён меў інваліднасць 2‑й групы праз праблемы з сэрцам.

    У чэрвені 2022 года, калі актывіст ужо быў за кратамі, ягоная адвакатка паведаміла, што стан здароўя падабароннага пагоршыўся, і ён знаходзіцца ў медчастцы следчага ізалятара ў ляжачым стане. У ліпені таго года стала вядома, што Ледніку зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Як сведчылі відавочцы, падчас судовага працэсу абвінавачаны выглядаў знясіленым, бо праз хваробу мусіў трымаць жорсткую дыету. Але нават у такім стане ён не прызнаваў сваёй віны.

    6 верасня 2022 гогда суддзя Ленінскага раёна Мінска Таццяна Шоцік прысудзіла Ігару Ледніку роўна такое пакаранне, як прапанавала пракуратура — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці