• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    250-годдзе Акту аб свабодзе друку

    Прэс-клуб, Амбасада Швецыі ў Беларусі і Амбасада Фінляндыі ў Літве запрашаюць медыя-прафесіяналаў на ўрачысты вечар, прысвечаны 250-годдзю ўхвалення шведскага Акту аб свабодзе друку — першага у свеце дзяржаўнага закону гэткага кшталту.

    Андрэй Бастунец: #250Words Вольнае слова ў несвабоднай краіне

    Амбасадары Швецыі і Фінляндыі распавядуць пра гісторыю свабоды друку і яе ўплыў на развіццё палітыкума і грамадства. Адмысловы госць, фінскі журналіст, сканцэнтруецца на механізмах самарэгуляцыі СМІ, якія ўзніклі дзякуючы Акту.

    Ганаровыя госці адкрыюць выставу аб станаўленні шведскай і фінскай прэсы. Тых, хто завітае на вечарыну, чакаюць дыскусія на прафесійныя тэмы, кулуарныя размовы з калегамі і пачастунак.

    Падзея адбудзецца ў панядзелак, 12 снежня, у Прэс-клубе па адрасе: Мінск, вуліца Веры Харужай, 3–601. Пачатак а 18:00.

    Удзел бясплатны пры наяўнасці персанальнага запрашэння. Калі вы жадайце наведаць імпрэзу, калі ласка, пакіньце сваю заяўку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці