Абвяшчэнне лаўрэатаў Нацыянальнай прабаваабарончай прэміі
Беларускія праваабарончыя арганізацыі па традыцыі назавуць лаўрэатаў у трох намінацыях: “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
Лаўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў 2018 годзе.
Цырымонія адбудзецца ў Дзень правоў чалавека на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” (вул.Ложынская, 16–404, метро ”Уручча”) а 15-гадзіне.
Мерапрыемства пачнецца з адкрыцця выставы, прысвечанай смяротнаму пакаранню. На ёй можна будзе пабачыць серыю малюнкаў «Апошні кат Еўропы» ад сусветна вядомага мастака-рэпарцёра і ілюстратара Джорджа Батлера, які падарожнічаў па Беларусі з Amnesty International у 2018 годзе. Таксама ў межах выставы будзе прадстаўлены праект «Вышэйшая мера пакарання» беларускага фотажурналіста Сяргея Балая. Выстава арганізаваная пры падтрымцы Брытанскай амбасады.
Пасля гэтага адбудзецца ўручэнне адразу дзвюх прэмій у галіне правоў чалавека:
Нацыянальная прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека. Беларуская праваабарончая супольнасць традыцыйна, адзінаццаты раз, назаве лаўрэатаў у трох намінацыях “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Яна была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода.
У мінулыя гады:
Главред БелаПАН Ирина Левшина — лауреат Правозащитной премии
Лаўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 года — журналістка Радыё «Свабода» Галіна Абакунчык ФОТАРЭПАРТАЖ
У Мінску названыя лаўрэаты прэміі беларускай праваабарончай супольнасці (ФОТА)
Сябры БАЖ уганараваныя праваабарончымі прэміямі