• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыццё выставы World Press Photo 2016 у Мінску

    У Сусветны дзень свабоды прэсы, 3 мая, у Мінск чарговы раз прыязджае выстава фотаздымкаў-пераможцаў сусветнага конкурсу World Press Pho­to.

    Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 19 гадзіне у прасторы ЦЭХ вул.Кастрычніцкая, 16 (ст.м. “Першамайская”). Экспазіцыя будзе працаваць да 24 мая штодня з 12.00 да 21.00 без выходных. Уваход 40 000 рублёў.

    World Press Pho­to з’яўляецца найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміяй ў галіне фотажурналістыкі. Выстава WPPh пройдзе ў Менску трэці раз. Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» — фотаздымкі будуць размешчаны на выставачных стэндах і зоймуць палову ангару ЦЭХу. Беларусь адна з першых пабачыць WPPh 2016, а затым выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года.

    Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ з нагоды адкрыцця выставы адбудзецца у ЦЭХу за гадзіну да адкрыцця – а 18.00.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці