• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты ўрок з Андрусём Такіндангам

    Ужо паслязаўтра ў мінскай школе №2 адбудзецца адкрыты прэс-урок адукацыйнага праекту «Чытаем па-беларуску з vel­com». 25 лістапада перад вучнямі 2–3‑х класаў выступяць  паэтка, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова, і музыка, мастак і тэлевядучы Андрусь Такінданг. Спецыяльна дзя дзетак Андрусь раскажа пра тое, як прыйшоў да беларускай мовы, а таксама выканае песні з уласнага рэпертуару.

    Запрашаем вас прыняць удзел у адкрытым прэс-ўроку ў якасці гасцей.

    Каб спрасціць арганізацыю інтэрв’ю з удзельнікамі, а таксама фота- і відэаздымак у навучальнай установе, просім вас акрэдытавацца на мерапрыемства. Заяўкі прымаюцца на адрас 4asopis@gmail.com або па нумары+375 44 584–17-81 (Вячаслаў Корсак).

    Дзе: школа № 2 (г. Мінск, вул. Казіміраўская, 5).
    Калі: 25 лістапада ў 11:00.

    З павагай, 
    каардынатар праекта Вячаслаў Корсак 
    +37544 584 17 81.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці