Анлайн-дыскусія «Наступствы каранавіруса для беларускай палітыкі»
Мінулы год выдаўся цяжкім не толькі для беларускай эканомікі, але і палітычна складаным для ўладаў Беларусі. У 2020-ым унутраныя і знешнія праблемы краіны толькі абвастрыліся і знайсці выйсце будзе няпроста.
Абмяркуем наступствы каранавіруса для беларускай палітыкі ўжо 16 красавіка. Дыскусія будзе праходзіць праз праграму Zoom, а таксама мы зладзім трансляцыю праз Facebook
Зарэгістравацца на дыскусію: https://bit.ly/3aFZVL6
Спікеры:
Валерыя Касцюгова, рэдактарка сайта “Наше мнение” і выдання “Беларускі штогадовік”.
Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік, заснавальнік Sense Analytics.
Валерыя раскажа, як краіна будзе рыхтавацца да выбараў, ці пачнуць расці пратэстныя настроі ўнутры грамадства і што з гэтым будуць рабіць беларускія ўлады. Арцём падзеліцца развагамі пра айчынныя знешнепалітычныя выклікі, дэградацыю адносін з Расіяй, перспектывы адносінаў з Захадам і надзеі на Кітай.
Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.