• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследавання лічбавых навыкаў у Беларусі

    Як беларусы і беларускі ацэньваюць свой узровень валодання лічбавымі навыкамі? Дзе і як часта праходзяць навучанне лічбавым навыкам? Якія анлайнавыя і лічбавыя інструменты ўмеюць выкарыстоўваць лепш і горш за ўсё? Ці патрэбныя беларусам і беларускам лічбавыя навыкі ў працы?

    Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у даследаванні, праведзеным арганізацыяй Baltic Inter­net Pol­i­cy Ini­tia­tive летам 2020 года. Далучайцеся да анлайн-прэзентацыі і публічнага абмеркавання вынікаў даследавання 17 сакавіка.

    Удзельнікі:

    Міхаіл Дарашэвіч, дырэктар Baltic Inter­net Pol­i­cy Ini­tia­tive;

    Андрэй Ягораў, старшыня Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай Платформы ФГС УП;

    Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў;

    Наталля Іскарцава, дырэктарка прыватнай школы Stem­bridge.

    Рэгістрацыя: https://forms.gle/iverhi2TQM5f2et79

    Мерапрыемства арганізавана Кааліцыяй па лічбавых навыках Беларусь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці