• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асамблея НДА абвесьціць Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці

    9 студзеня Асамблея НДА абвесьціць Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці. Прэмія будзе ўручацца па 10 намінацыях, у тым ліку ў намінацыі «Журналіст году».

    Прэмія “Журналіст / журналістка году” ўручаецца рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асьвятленьне грамадзкай дзейнасьці. У гэтым годзе вылучаныя:

    • Раман Васюковіч, журналіст «Эўрарадыё». За перадачу «Тры апазыцыянэры, два чыноўнікі» пра грамадзкіх актывістаў у рэгіёнах Беларусі.  

    • Сьвятлана Калінкіна, галоўная рэдактарка «Беларускага партызану». За адстойваньне дэмакратычных свабодаў у беларускім грамадзтве  

    • Рубрыка “Натхняльнікі” часопіса City­Dog, распавядае пра актыўнасьці сталых людзей, якія натхняюць на грамадзка актыўную пазыцыю беларусаў і беларусак.  

    • Маша Пархімчык, журналістка і рэдактарка анлайн-часопісу 34mag.net. За актыўнае супрацоўніцтва з НДА.  

    • Дзіяна Серадзюк, вядзе рубрыку «Грамадзтва“ у «Новым Часе». Сыстэмна асьвятляе вострыя грамадзкія сытуацыі і канфлікты, у тым ліку, вакол Курапатаў і Вайсковых могілак, якія мабілізуюць грамадзтва, праблемы барацьбы за моўныя правы і інш.  

    • Серж Харытонаў, карэспандэнт выданьня «Настоящее время». Актыўны ня толькі як журналіст, але і часта супрацоўнічае з грамадзкім сэктарам як сьпікер-мадэратар-вядучы зьмястоўных мерапрыемстваў.  

    Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” была заснаваная Асамблеяй НДА ў 2009 годзе, каб адзначаць найбольш пасьпяховыя ды крэатыўныя ідэі ў грамадзкім сэктары, а таксама лідэраў ды актывістаў і прыцягваць да іх увагу беларусаў.

     

    Запрашаем журналістаў на цырымонію ўручэньня Прэміі, якая пройдзе 9 студзеня ў клюбе “Бруге” па адрасе: Партызанскі пр‑т, 6А (глядзіце мапу тут). Пачатак а 19:00. Будзем удзячныя за асьвятленьне падзеі.

    Падрабязней пра Прэмію можна даведацца тут.

    Калі Вы маеце пытанні, датычныя прэміі, ці зацікаўлены ў яе асьвятленьні, пішыце на ngo@belngo.info.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці