• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Багач у Вязынцы сёлета будуць святкаваць 24 верасня

    Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў ладзяць у Вязынцы Маладзечанскага раёна Багач. Сёлета свята адбудзецца 24 верасня, пачатак а 13‑й гадзіне.

    У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Гэта прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

    Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму ўсіх гасцей традыцыйна просяць захапіць з сабой па жменьцы зерня.

    Изображение 1

    У гэтым годзе ўрачыстыя дажынкавыя песні выканаюць гурты «Рутвіца», «Мярэжа», «Горынь», «Дайнава», а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца «Сіта». Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі. Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш.

    Святкаваць Багач будуць таксама 17 верасня ў Плябані Маладзечанскага раёна.

    Паводле старонкі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства УКантакце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці